Пераходная адміністрацыя Трампа адмаўляе, што дарадца Ланза казаў пра Украіну ад яе імя

Прадстаўнік пераходнай адміністрацыі Трампа заявіў агенцтву Reuters, што рэспубліканскі паліттэхнолаг Браян Ланза не выказваў яе пазіцыю, гаворачы пра прыярытэты ў дачыненні да Украіны.

09.11.2024 / 23:43

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп.

Пераходная адміністрацыя яшчэ падбірае кадры і рыхтуе палітычныя пазіцыі на перыяд прэзідэнцтва Трампа.

«Браян Ланза быў наняты для працы ў перадвыбарнай кампаніі. Ён не працуе на прэзідэнта Трампа і не выступае ад яго імя», — сказаў прадстаўнік пераходнай адміністрацыі.

«Крыма больш няма». Амерыка пры Трампе не збіраецца дапамагаць Украіне вяртаць акупаваныя Расіяй тэрыторыі?

Nashaniva.com