Прэзідэнт Польшчы мае ў найбліжэйшыя дні вылецець на сустрэчу з Трампам
Заяўка на браніраванне самалёта ўжо пададзена. Чакаецца пацвярджэння часу сустрэчы.
10.11.2024 / 15:07
Дональд Трамп і Анджэй Дуда падчас сустрэчы ў Нью-Ёрку 18 красавіка 2024 года. Фота: MMastalerek / X
Пра тое, што прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўзгадняе дэталі сустрэчы з Дональдам Трампам, расказаў журналістам прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
Па інфармацыі Onet.pl, сустрэча Дуды з Трампам можа адбыцца нават у бліжэйшыя гадзіны, да 11 лістапада, калі Польшча святкуе Дзень незалежнасці.
Журналісты даведаліся, што канцылярыя прэзідэнта Польшчы падала заяўку на браніраванне самалёта для палёту ў ЗША. Чакаецца пацвярджэнне даты сустрэчы.
Калі не ўдасца дамовіцца аб сустрэчы да свята, то візіт адбудзецца ў бліжэйшыя дні пасля іх.
Польскі прэм'ер дадаў, што Анджэй Дуда «шмат уклаў у свае асабістыя адносіны» з Трампам, таму Польшча можа выкарыстоўваць гэта для «амерыканска-польскіх перамоваў, асабліва ў кантэксце Украіны».
Нагадаем, што ў красавіку гэтага года польскі прэзідэнт сустракаўся з Дональдам Трампам у час свайго візіту ў ЗША.
Дональд Туск: Нас чакаюць цяжкія часы
Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не