Тыль Швайгер апраўдаўся за візіт у Беларусь

Ён кажа, што меўся ўдзельнічаць толькі ў рэкламе.

11.11.2024 / 12:06

Фота з інстаграма Тыля Швайгера

«Нядаўна я наведаў прэс-канферэнцыю — выключна, каб пагаварыць пра мой удзел у рэкламнай кампаніі і расказаць аўдыторыі аб творчай працы ў ёй. Мяне запэўнілі, што мерапрыемства будзе прысвечана толькі рэкламе і яе зместу. На жаль, высветлілася, што кускі прэс-канферэнцыі былі вырваныя з кантэксту і выкарыстоўваліся для падтрымкі паведамленняў, якія не адлюстроўваюць мае перакананні або намеры», — напісаў акцёр у сваім акаўнце ў Instagram.

Гэта быў адказ на артыкул у газеце Bild «Тыль Швайгер займаецца прапагандай для сябра Пуціна».

Вядомы нямецкі акцёр і рэжысёр прыязджаў на мінулым тыдні ў Мінск для здымак у прома-роліку аб праекце Blockchain Sports Drift. Прапаганда выкарыстала гэты візіт для самарэкламы.

Тыль Швайгер расказаў, у якім жанры зняў бы фільм пра Беларусь. Вы здзівіцеся

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер

Nashaniva.com