Беларусь паказалі ў брытанскім серыяле — такой Смаргоні вы яшчэ не бачылі
Днямі выйшаў брытанскі серыял «Дзень Шакала» — гісторыя аднайменнага кілера, якога па ўсёй Еўропе шукае супрацоўніца спецслужбаў. У пагоні за Шакалам брытанку з калегамі занесла і ў Беларусь.
12.11.2024 / 14:22
Фота: кадр з серыяла
«Дзень Шакала» — экранізацыя аднайменнага рамана 1971 года пісьменніка Фрэдэрыка Форсайта. У галоўнай ролі — Эдзі Рэдмэйн, англійскі акцёр і лаўрэат «Оскара».
Рэдмэйн грае суперпрафесійнага кілера па мянушцы Шакал, якога шукае Б’янка, супрацоўніца брытанскіх спецслужбаў. Жанчына высвятляе, хто, хутчэй за ўсё, мог бы вырабіць зброю, якой карыстаецца Шакал — сляды ад таго збройніка вядуць у Беларусь, калі дакладней, у Смаргонь.
У другой серыі туды збіраецца і Б’янка з калегамі. Брытанцы трапляюць у Смаргонь праз Латвію — яны прылятаюць у Рыгу і далей перасякаюць мяжу, прычым калега Б’янкі адзначае, што Беларусь ставіцца да іх дзеянняў вельмі варожа.
Фота: кадр з серыяла
Фота: кадр з серыяла
Ва ўяўленні брытанскіх сцэнарыстаў Беларусь і ўласна Смаргонь пакрытыя лясамі. У гэтай Смаргоні агенты знаходзяць стары катэдж, дзе і хаваецца збройнік, і спрабуюць яго затрымаць, але ўсё ідзе не па плане.
Фота: кадр з серыяла
У «Дні Шакала» будзе 10 серый, з іх выйшла ўжо 5. Серыял добра прынялі — напрыклад, на ўплывовай платформе IMDb ён мае рэйтынг 8,1 бала з 10.
Алег Гарбуз зняўся ў польскім шпіёнскім серыяле
«Лі»: фільм пра фатографку часоў Другой сусветнай з Кейт Уінслет
«Супернікі» — гарэзлівы серыял пра сэкс, інтрыгі і брытанскія эліты