Беларускі трэнер казахстанскага клуба адмовіўся ад кампенсацыі ў 296 тысяч еўра
Аляксандр Сяднёў пасля скасавання кантракту з «Ардабасы» атрымаў каля 76 тысяч еўра (40 мільёнаў тэнге).
15.11.2024 / 13:10
Фота: ФК «Ардабасы»
51-гадовы Сяднёў адмовіўся ад належных грошай па кантракце, які дзейнічаў яшчэ паўтара года, пішуць Vesti.kz.
Футбольны спецыяліст, які ў мінулым годзе прывёў «Ардабасы» да залатых медалёў у чэмпіянаце, сам абвясціў пра сыход пасля вылету ад армянскага «Пюніка» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый.
У ліпені ў СМІ раскрылі заробак Аляксандра Сяднёва ў »Ардабасы». Ён зарабляў 18 500 еўра ў месяц. Выходзіць, што беларус добраахвотна адмаўляўся ад 296 000 еўра (звыш 158 млн тэнге).
Нягледзячы на складаны сезон, Сяднёў пакінуў каманду на першым месцы ў турнірнай табліцы. Пасля прыходу трэнера Кірыла Кекера шымкентцы занялі чацвёртае месца.
Тром футбалістам зборнай Беларусі не далі брытанскія візы