Беларускія дзяржтэатры пачнуць фінансаваць па новай схеме
У Беларусі зноў змянілі сістэму фінансавання дзяржаўных тэатраў. Зроблена гэта ўказам Лукашэнкі ад 18 лістапада 2024 года № 422. Указ апублікаваны 20 лістапада на Нацыянальным прававым партале і ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года.
20.11.2024 / 22:52
Купалаўскі тэатр у Мінску
На гэты момант стварэнне новых пастановак, правядзенне гастроляў, аплата камунальных паслуг, эксплуатацыйных выдаткаў і выплата заробкаў робяцца па формуле «40 на 60» — гэта значыць, з бюджэту на названыя мэты можа выдзяляцца субсідыя ў памеры не больш чым у 1,5 разу больш, чым фактычна атрыманы даход тэатра.
Паводле змененых правілаў, усё гэта будзе ажыццяўляцца па формуле «50 на 50» — гэта значыць, з бюджэту на згаданыя мэты можа выдзяляцца субсідыя ў памеры не больш чым фактычна атрыманы даход тэатра.
Пры гэтым захоўваецца дзейная і дагэтуль агаворка, што памеры субсідыі не могуць быць меншыя за памер (з улікам фактычна атрыманых даходаў тэатраў), які забяспечвае работнікам мінімальны заробак (уключаючы ўзносы ФСАН) з улікам гарантый, прадугледжаных заканадаўствам аб працы.
Дадаткова дзяржпадтрымка будзе аказвацца на перыяд правядзення тэатрамі рамонтных работ. Ім будуць давацца ў бязвыплатнае карыстанне іншыя памяшканні, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, аплачвацца за кошт бюджэту камунальныя паслугі і транспарт, які выкарыстоўваецца для ажыццяўлення асноўнай дзейнасці.
Пластычны тэатр «ІнЖэст» страціў памяшканне для рэпетыцый
Шэрагі РТБД працягваюць радзець: сыходзіць чарговы акцёр
З РТБД, які грамяць улады, сышла яшчэ адна зорка
Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра