Грамадства11

«Былі тыя, хто прыехаў а 6-й раніцы». Мінчукі выстраіліся ў вялізную чаргу, каб набыць квіткі ў тэатр

У рэдакцыю «Анлайнера» напісала чытачка Вольга і расказала, што сёння яе муж паехаў па квіткі на спектакль у лялечны тэатр. Хацелі купіць квіткі на «Пансіён Belvedere», але як альтэрнатыву разглядалі пастаноўку «Запіскі юнага доктара». Але аказалася, што купіць квіткі не так проста: у 09:30 раніцы перад мужчынам ужо была велізарная чарга.

Фота з сацсетак

«Продаж квіткоў на дарослыя спектаклі на наступны месяц пачынаецца першага чысла бягучага: гэта значыць, сёння стартуюць продажы квіткоў на снежань, — расказвае чытачка. — З 10:00 пачынаецца продаж квіткоў у касе, з 14:00 — анлайн.

Муж паехаў у тэатр, быў на месцы ў 09:30. Проста жахнуўся ад колькасці людзей у чарзе. Па ягоных словах, былі тыя, хто прыехаў а 6-й раніцы!»

Першае фота зроблена ў 09:30, другое — у 11:34, трэцяе — у 13:11

Вольга расказала, што яна ўжо была на спектаклі «Пансіён Belvedere», а гэты паход у тэатр планаваўся ў якасці падарунка. Але, патраціўшы некалькі гадзін у чаканні, муж чытачкі вырашыў паехаць без запаветных квіткоў.

У сеціве пішуць розныя каментары. Напрыклад, адна з глядачак напісала, што стаяць у такой чарзе нават прыемна. Усяго дзяўчыне давялося патраціць чатыры гадзіны, але квіткі купіць атрымалася.

Было заяўлена, што набыць іх можна і на сайце тэатра: продажы стартавалі ў 14:00. Але ўжо ў 14:08 сайт тэатра «лёг».

Што кажуць у тэатры?

У Беларускім дзяржаўным тэатры лялек растлумачылі, што алгарытм продажу квіткоў на снежань быў апублікаваны на сайце тэатра два тыдні таму. Сапраўды, квіткі пачалі прадаваць першага чысла спачатку ў касах (з 10:00), а ў 14:00 стартавалі і анлайн-продажы.

Запусціць такую сістэму вырашылі з-за павышанага попыту на дарослыя спектаклі: раней квіткі прадавалі адразу і анлайн, і афлайн. Калі прадаваць квіткі толькі анлайн, то могуць быць складанасці ў гледачоў, якія па розных прычынах не могуць купіць квіткі праз інтэрнэт. Продаж толькі праз касы — гэта абмежаванне для тых, хто жыве не ў Мінску, дадаюць у тэатры.

«Канкрэтна ў снежні ў нас запланаваны цэлы тыдзень прэм'ернага паказу спектакля Яўгена Карнягі «Мроіва», а таксама навагоднія ранішнікі з 25 снежня да 7 студзеня. За кошт гэтага скарацілася колькасць паказаў вячэрніх спектакляў: «Пансіёна Belvedere» (адзін раз), «Запісак юнага доктара» (адзін раз) і «На чорнай-чорнай вуліцы» (два разы). У студзені паказаў будзе больш».

У тэатры пацвердзілі, што па квіткі людзі сталі прыходзіць сёння з самай раніцы. Расцягнулася чарга прыкладна да станцыі метро «Купалаўская».

А цяпер уявіце, што зала, дзе праходзяць спектаклі, месціць 236 чалавек. Наўскідку людзей у чарзе было значна больш, адзначылі ў тэатры.

«Большая частка гледачоў набыла квіткі ў касе тэатра. Ранніх продажаў не было: каса пачала працу роўна ў 10:00. Мы пастараліся пайсці насустрач людзям: пускалі ў санвузел і ў кавярню, пазней завялі ўсіх у памяшканне, каб было не холадна і камфортна, — тлумачаць у тэатры. — У 14:00 быў абноўлены сайт, але тэхнічна ён не вытрымаў плынь ахвотных. Мы звязаліся з праграмістамі, зрабілі абнаўленне, і цяпер людзі, якія стаяць у чарзе, паралельна купляюць квіткі і анлайн».

Дарэчы, глядацкі ажыятаж у тэатры назіраюць апошнія пяць месяцаў, хоць той жа «Пансіён Belvedere» ідзе ўжо восьмы год, а «Запіскі юнага доктара» — трэці. Паказы арганізаваныя кожны месяц, падкрэсліваюць у тэатры.

Што рабіць тым, хто не гатовы стаяць у чэргах?

Часам квіткі здаюць, таму ёсць сэнс перыядычна правяраць сайт тэатра.

«Таксама мы абмяркоўваем магчымасць з наступнага месяца ўвесці абмежаванне на колькасць квіткоў, якія прадаем аднаму гледачу. Калі некалькі чалавек забіраюць па 10-15 квіткоў, а зала, нагадаем, разлічаная на 236 месцаў, то камусьці іх можа не дастацца, — дапоўнілі ў тэатры. — Мы любім нашага гледача і дзякуем за імкненне наведаць наш тэатр».

Каментары1

  • Альгерд
    01.11.2024
    Тэатральная партызанка ў часы тэрору. Разумею! Каб пераключыць увагу і не ашалець зусім.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы43

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →