Кітайскія блінцы з цыбуляй і ікрой — рэцэпт
Хто не любіць бліны? Рытарычнае пытанне. Вось вам ідэя ўсходніх бліноў ў кітайскім стылі з зялёнай цыбуляй і вострым соусам.
23.11.2024 / 08:11
Фота: daretocook.pl
Складнікі:
- 2,5 шклянкі мукі
- 1 шклянка кіпеню
- 2 сталовыя лыжкі кунжутнага алею
- 100 мл аліўкавага алею
- 2 шклянкі нарэзанай зялёнай цыбулі
- соль
- ікра ласося (або яе імітацыя) для падачы
Соус:
- 1 сталовая лыжка соусу чылі
- 20 мл рысавага воцату
- 30 мл светлага соевага соусу
- шчопаць цукру
Як гатаваць:
Змяшайце інгрэдыенты для соусу ў місцы. Прасейце муку ў міску, дадайце кіпень і кунжутны алей. Размешвайце каля 5 хвілін. Закруціце цеста ў тканіну і пакіньце на гадзіну.
Падзяліце цеста на 10 частак, тонка раскачайце, апырскайце алеем, пасыпце соллю і шчодра — дробна парэзанай зялёнай цыбуляй.
Фота: daretocook.pl
Скруціце блінцы ў слімака. Прыплюсніце слімака далонню і раскачайце. Абсмажце блінцы з абодвух бакоў да хрумсткай скарынкі 3-4 хвіліны. Падавайце парэзанымі з ікрой і соусам. Смачна есці!
Бліны на аўсянай муцэ — рэцэпт і асаблівасці гатавання
Сняданак, дзеля якога хочацца прачнуцца: бліны з сырам і зелянінай
Ячэджан — хрумсткія карэйскія бліны з гароднінай, якія падымуць вам настрой
Хатні варыянт хачапуры — простыя грузінскія бліны на кефіры