Ежа1212

Сняданак, дзеля якога хочацца прачнуцца: бліны з сырам і зелянінай

Бліны, як і аладкі — яшчэ адна «доўгая песня». Але калі зранку ёсць трохі больш часу, можна парадаваць сябе румянымі блінцамі. 

Сырнай начынкай, напэўна, нікога не здзівіш, таму мы пойдзем іншым шляхам і зробім бліны «з прыпёкам»: дададзім сыр і зеляніну адразу ў цеста. У прынцыпе, нішто не замінае і ў гэтыя бліны якую заўгодна, нават салодкую, начынку завярнуць — атрымаецца цікавае спалучэнне смакаў і тэкстур. Мне да галавы адразу прыходзіць найлепшая сяброўка сыру — шынка, а што б прапанавалі вы?

Вам спатрэбіцца:

  • 300 г мукі
  • 200 мл малака
  • 200 мл кіпню
  • 2 яйкі
  • па 1 ч.л. солі, цукру і соды
  • 3 ст.л. алею 
  • 100-150 г жоўтага сыру (найлепей з яркім, выразным смакам)
  • зеляніна (кроп, пятрушка, кінза) на смак

Як гатаваць:

1. Узбіць яйкі з цукрам і соллю, дадаць малако, яшчэ крыху ўзбіць.

2. Усыпаць прасеяную муку з содай, добра перамяшаць.

3. Працягваючы інтэнсіўна перамешваць, уліць кіпень, потым дадаць алей. 

4. Умяшаць нацерты на буйной тарцы сыр і зеляніну. Даць цесту «адпачыць» хвілін 15-20.

5. Пячы тонкія бліны на добра гарачай патэльні, змазанай невялікай колькасцю алею, з абодвух бакоў. Гатовыя бліны можна дадаткова змазваць маслам. 

Гатуйце таксама:

Каментары12

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць