Прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек
23 лістапада праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца ў Беларусі палітвязнямі, складае 1274 чалавек.
23.11.2024 / 17:15
У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:
Максім Рэмезаў, Цімур Лозка, Міхаіл Фандо, Сяргей Скібінскі, Аскер Алахвердзіеў, Наталля Маныла.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.
Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.
Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1274 чалавекі. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну
Журналіста Ігара Ільяша прызналі палітзняволеным
Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі
Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў