22 лістапада 2024 года была апублікавана сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі датычна сітуацыі з журналістам Ігарам Ільяшом.

«Мы лічым, што затрыманне і крымінальны пераслед Ігара Ільяша з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова», — гаворыцца ў заяве.
Мужа асуджанай на восем гадоў журналісткі Кацярыны Андрэевай затрымалі 22 кастрычніка. У той жа дзень тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, апублікаваў відэазапіс, на якім Ігар Ільяш кажа, што затрыманы за інтэрв’ю медыям, прызнаным на тэрыторыі Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Напрыканцы кастрычніка з’явілася інфармацыя, што Ігар Ільяш знаходзіцца пад вартай у Следчым ізалятары № 1, з чаго вынікае, што ён абвінавачваецца па крымінальнай справе (інкрымініраваны артыкул на дадзены момант невядомы).
-
У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА
-
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён
-
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды
Каментары