У смерці дзяўчыны, якую ў Расіі нібыта загрызлі свінні, насамрэч падазраецца чалавек
Учора паведамлялася, што ў расійскім Краснаярскім краі 17-гадовая дзяўчына загінула пасля таго, як пайшла карміць свойскую жывёлу. Яе выявілі з ранамі і ўкусамі на целе і галаве ў загоне са свіннямі. Але цяпер выяўляецца, што жывёлы ў смерці вінаватыя толькі ўскосна, а асноўная віна ляжыць на зламысным чалавеку.
26.11.2024 / 16:34
Падазраваны ў забойстве. Скрыншот з відэа
Па версіі следства, сусед сям'і, які працаваў у падначаленні ў бацькі загінулай, з-за нечага затаіў на яго крыўду. Калі дарослыя паехалі па сваіх справах у Краснаярск, ён, выпіўшы, вырашыў адпомсціць начальніку, пазабіваўшы ягоную свойскую жывёлу.
Калі мужчына зайшоў у хлеў, то ўбачыў там дачку свайго крыўдзіцеля — дзяўчынка ў гэты час карміла жывёлу. Тады падазраваны ўзяў палку і нібыта два разы ўдарыў дзяўчынку па галаве. Дзяўчынка страціла прытомнасць, а сусед пасля таго ўцёк.
Пасля жывёлы абгрызлі труп школьніцы, таму карціна злачынства першы час заставалася цьмянай, спачатку падазраванымі ў забойстве сталі бык і агрэсіўная свінаматка, пакуль не з'явілася іншая версія.
Падазраваны ўжо прызнаў сваю віну.
17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула
Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе
21-гадовую беларуску згвалцілі ў адным з рэстаранаў Санкт-Пецярбурга. Яна ў бальніцы
У Санкт-Пецярбургу ваенкам з жонкай адпраўлялі на фронт «мёртвыя душы», а грошы пакідалі сабе