Свет11

Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе

Расія і Кітай з Іранам выкарыстоўваюць бандытаў з розных краін для самых брудных задач.

Падпалены склад у Лондане з рэчамі, якія мелі быць скіраваныя на дапамогу Украіне, 21 сакавіка 2024 года. Выканаўцу падпалу абвінавацілі ў сувязі з расійскай ПВК «Вагнер». Фота: Пажарная служба Лондана

У ліпені 2020 года італьянская паліцыя канфіскавала 84 мільёны таблетак каптагону ў порце Салерна. Наркотыкі, кошт якіх ацэньваецца ў 1 мільярд еўра, былі выраблены групоўкай «Ісламская дзяржава» ў Сірыі, якая выкарыстоўвае наркатрафік для фінансавання сваіх тэрарыстычных аперацый.

Але не толькі самазваныя ўтварэнні тэрарыстычнага характару выкарыстоўваюць супрацоўніцтва з крымінальным светам для дасягнення сваіх мэтаў. Як піша The Wall Street Journal, Расія і іншыя адыёзныя аўтакратыі ўсё часцей звязваюцца з крымінальнымі арганізацыямі, каб прасоўваць свае інтарэсы і аслабіць Захад.

Напрыклад, наркабізнэс прыносіць рэжыму Башара Асада звыш $2 млрд у год. Гэтыя прыбыткі часткова дасягаюцца праз выкарыстанне вайсковых сувязяў і кантрабанду таго самага каптагону. Аналагічную тактыку выкарыстоўвае «Хезбала», накіроўваючы сродкі ад гандлю наркотыкамі на фінансаванне сваёй дзейнасці.

Лацінаамерыканскія наркасіндыкаты атрымліваюць з Кітая хімікаты, неабходныя для вытворчасці фентанілу — надзвычай моцнага сінтэтычнага наркотыку. Гэта становіцца сур’ёзнай праблемай для ЗША, бо менавіта там галоўны рынак збыту.

Усё часцей з крымінальнымі арганізацыямі супрацоўнічае і Расія. Галоўная яе мэта — стварэнне атмасферы хаосу і сабатаж на Захадзе. 

Расійскае ГРУ выкарыстоўвае Telegram для найму людзей, якія адпраўляюць пасылкі з выбухоўкай або ажыццяўляюць дыверсіі.

Шмат хто з гэтых выканаўцаў нават не здагадваецца, што яны працуюць на Маскву. Як адзначаюць чэшскія спецслужбы, Крэмль пры гэтым апынаецца тыпу збоку прыпёку.

Аб’ектам дыверсій крамлёўскіх проксі можа быць што заўгодна, уключна з пасажырскімі самалётамі.

Такім чынам, мяжа паміж крымінальнымі арганізацыямі і некаторымі аўтарытарнымі рэжымамі ўсё больш сціраецца. Злачынцы атрымліваюць абарону, якая дазваляе ім беспакарана пашыраць злачынную дзейнасць, а аўтакраты — новыя магчымасці для ўзбагачэння і ўздзеяння на Захад, нягледзячы на санкцыі і эканамічныя абмежаванні.

Каментары1

  • Ганьба
    24.11.2024
    Менавіта. І адна з такіх бандыцкіх кодлаў трымае для Масквы Беларусь.

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову43

Буданаў: Зяленскі даручыў як мага хутчэй завяршыць вайну, пажадана да зімы3

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»22

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

У Аўстрыі працягваюцца пошукі 19‑гадовага беларуса: паведамленне пра тое, што яго знайшлі, выявілася памылкай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць