БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай

26.11.2024 / 17:25

Nashaniva.com

Абраны прэм'ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас вызначыўся з кандыдатам на пасаду міністра ўнутраных спраў. Гэтую пасаду прапануюць Уладзіславу Кандратовічу, прадстаўніку нацыянальнай меншасці.

Уладзіслаў Кандратовіч. Фота: wilnoteka.lt

Цяпер Уладзіслаў Кандратовіч з'яўляецца кіраўніком гарадской адміністрацыі Віленскага раёна, а раней ва ўрадах Саўлюса Сквярняліса і Альгірдаса Буткявічуса ён займаў пасаду намесніка міністра транспарту.

Кандратовіч нарадзіўся ў 1972 годзе, па спецыяльнасці інжынер-будаўнік, а ў нацыянальным сэнсе лічыць сябе палякам. Многія гады Уладзіслаў Кандратовіч балатаваўся ў розныя выбарныя органы па спісах партыі «Выбарчая акцыя палякаў Літвы — Саюз хрысціянскіх сем'яў», але цяпер звязаў свой палітычны лёс з сацыял-дэмакратамі.

Адзначаецца, што акрамя літоўскай і польскай, Уладзіслаў Кандратовіч вольна валодае расейскай і ангельскай, а таксама беларускай мовамі.

Чытайце таксама:

Палуцкас узначаліў урад Літвы

Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы

Лідарка літоўскіх сацыял-дэмакратаў адмовілася ўзначаліць урад. Прычына нечаканая

Каментары да артыкула