Ізраіль нанёс авіяўдары па аб'ектах «Хезбалы» ў Бейруце

ВПС Ізраіля нанеслі серыю ўдараў па меркаваных аб'ектах групоўкі «Хезбала» ў прыгарадзе ліванскай сталіцы. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал ізраільскай арміі.

26.11.2024 / 18:09

Фота ілюстрацыйнае

«Ізраільскія ВПС правялі серыю ўдараў па 20 тэрарыстычных цэлях у раёне Бейрута», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней у ЦАХАЛ заявілі пра намер правесці ўдары па 20 будынках у паўднёвым прыгарадзе Бейрута і заклікалі мірных грамадзян, якія могуць знаходзіцца недалёка ад гэтых аб'ектаў, тэрмінова эвакуявацца.

Разам з тым 26 лістапада прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху праводзіць сустрэчу ізраільскіх міністраў, на якой будзе абмяркоўвацца перамір'е з «Хезбалой». Паводле ізраільскіх СМІ, чакаецца, што ізраільскія ўлады ўхваляць пагадненне аб перамір'і.

Ізраіль нанес удар па Бейруце. Не менш за 20 чалавек загінулі

Рабіна, які прапаў у ААЭ, знайшлі мёртвым

Трое паліцэйскіх паранены ў выніку стральбы каля пасольства Ізраіля ў Іарданіі. Нападніка забілі

Орбан назваў цынічным ордар на арышт Нетаньяху і дэманстратыўна запрасіў яго ў Венгрыю

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Біньяміна Нетаньяху

Nashaniva.com