Беларуска прывезла на адпачынак у Дубай поўны чамадан прадуктаў
Марына з Магілёва разам з мужам і дачкой паляцела на адпачынак у Дубай. Пад дэвізам «Ашчадзіў — значыць, зарабіў» яна прывезла з сабой поўны чамадан беларускіх прадуктаў.
26.11.2024 / 19:27
Скрыншот відэа ў тыктоку
Пра свае прыгоды жанчына расказала ў тыктоку.
У першы дзень адпачынку, пачаўшы распакоўваць чамадан, яна пажартавала: «Хаця б каўбасе пакажу Дубайск». Колькасць ежы, якую сям’я прывезла з сабой у адпачынак, не можа не ўразіць. Акрамя каўбасы, у чамадане бачны некалькі відаў сыру, грэчка, селядзец, кансервы, макароны, тварог, печыва, згушчонка, сокі, шакалад ды іншыя прысмакі. І лідскі квас з пітной вадой «Дарыда» знайшоўся!
— Мяне ўсюды прапускаюць. Я сказала, што мне больш за ўсіх трэба. Ты сам сказаў, што бюджэт абмежаваны. Зэканоміў — значыць, зарабіў. Па-другое, дзе я тут нармальныя прадукты куплю? — кажа Марына мужу.
— Ты нават масла ўзяла, — замілоўваецца той.
Марына прадэманстравала, што ўзяла і сала, і хлеб.
— А ты піва ўзяў? Не? Дык чаго ехаў?
За тры дні відэа набрала ў тыктоку каля 270 тысяч праглядаў і больш за 5 тысяч лайкаў. Каментатары ў захапленні. Самы папулярны каментарый такі: «Берагчы трэба такую разумную жанчыну. Як змагла ўсё правезці».
Шмат хто зайздросціць той каўбасе: «Нават каўбаса бачыла Дубай… А я не бачыла…». А цёзка аўтаркі роліку падзялілася сваім досведам: «У гэтым годзе таксама вазіла каўбасу Грузію паказаць. Каўбасе спадабалася, і яна там засталася».
«Апакаліпсіс. Такая прыгажосць»: Ганна Шаркунова падзялілася ўражаннямі ад буры ў Дубаі
У якія краіны беларусы могуць адправіцца на адпачынак без візы? Спіс вялікі, але ёсць нюансы