БЕЛ Ł РУС

Свет

У расійскім Ніжнім Тагіле настаўнікам падарылі сертыфікаты на надмагіллі

27.11.2024 / 17:1

Nashaniva.com

Прафсаюз лічыць, што гэта добры падарунак.

Фота: Ural Mash

У расійскім Ніжнім Тагіле настаўнікі атрымалі ад прафсаюза незвычайны падарунак: сертыфікат на 5 тысяч расійскіх рублёў (47 даляраў) на надмагілле.

У прафсаюзе заявілі, што гэта добры падарунак і дапамога. Маўляў, калі хтосьці са сваякоў памрэ, то сертыфікат спатрэбіцца, піша Ural Mash.

Прафсаюзныя функцыянеры заўважылі, што гэта даніна павагі настаўнікам, а таксама нагадалі, што даюць педагогам і іншыя зніжкі: напрыклад, на пуцёўкі ў санаторый.

Пры гэтым настаўнікаў падобны падарунак збянтэжыў: яны лічаць, што да Новага года можна было прыдумаць што-небудзь лепшае за зніжкі на ўсталяванне помніка.

Чытайце таксама:

У Расіі сабака ўжо чацвёрты дзень чакае на рацэ гаспадара, які праваліўся пад лёд

У смерці дзяўчыны, якую ў Расіі нібыта загрызлі свінні, насамрэч падазраецца чалавек

Расія вярбуе на вайну супраць Украіны еменскіх хусітаў

Каментары да артыкула