Свет11

Расія вярбуе на вайну супраць Украіны еменскіх хусітаў

Расія падманам вярбуе еменскіх хусітаў на вайну супраць Украіны. Аднаго з наймітаў прывабілі ў РФ абяцаннямі аб прыбытковай працы ў сферы бяспекі і інжынерыі, паведамляе Financial Times.

Фота: Mohammed Hamoud / Getty Images

Еменскія навабранцы, якія ездзілі ў Расію, расказалі, што ім абяцалі высокааплатную працу і нават расійскае грамадзянства. Калі яны прыехалі ў РФ, іх прымусова прызвалі ў расійскую армію і адправілі на лінію фронту ва Украіне.

Амерыканскія дыпламаты кажуць, што пагадненне паміж Крамлём і хусітамі — прыкмета таго, як далёка гатова зайсці Расія. Емен — бедная краіна і добра падыходзіць для вярбоўкі наймітаў.

У кантрактах еменцаў указана кампанія, заснаваная вядомым палітыкам-хусітам Абдулвалі Абдо Хасанам аль-Джабры. Рэгістрацыйныя дакументы прадстаўляюць кампанію як тураператара і пастаўшчыка медыцынскага абсталявання і фармацэўтычных прэпаратаў.

Вярбоўка наймітаў пачалася ў ліпені. Адзін з кантрактаў быў датаваны 3 ліпеня і падпісаны начальнікам цэнтра адбору кантрактнікаў у Ніжнім Ноўгарадзе.

FT перапісвалася з адным з наймітаў у Расіі. Ён выказаў меркаванне, што ўваходзіў у групу з 200 еменцаў, якія прызываліся ў расійскую армію ў верасні.

Мужчына распавёў, што яго прывабілі ў Расію абяцаннямі аб прыбытковай працы ў сферы бяспекі і інжынерыі, а ўжо праз некалькі тыдняў ён хаваўся ў лесе на фронце разам з чатырма іншымі еменцамі. Па словах найміта, адзін з мужчын спрабаваў скончыць жыццё самагубствам і быў дастаўлены ў бальніцу.

Раней СМІ пісалі, што каля 200 афрыканскіх жанчын зараз працуюць на заводзе ў Татарстане на вытворчасці дронаў. Афрыканкі сцвярджаюць, што падманам іх прымусілі збіраць беспілотнікі.

Нагадаем, паводле паведамленняў паўднёвакарэйскіх і ўкраінскіх вайскоўцаў, Паўночная Карэя накіравала на вайну супраць Украіны больш за 10 тысяч сваіх вайскоўцаў. Яны праходзілі падрыхтоўку на расійскіх палігонах, а потым іх перакінулі ў Курскую вобласць.

Каментары1

  • bob
    24.11.2024
    россия уже совершило столько военных преступлений, террористических актов, гибридных атак, убийств , а сейчас еще и занимается торговлей людьми. а запад на все это лишь высказывает очередную озабоченность.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць