Някляеў: Вельмі шмат было зроблена памылак — і ўладай, і апазіцыяй
Пісьменнік і палітык Уладзімір Някляеў выказаў свой погляд на памылкі апазіцыі і звярнуўся да беларусаў.
28.11.2024 / 20:34
«Вельмі шмат было зроблена памылак. Думалі не зусім у той бок, у які стратэгічна трэба было думаць. Тут вінаваты не толькі тыя людзі, якія зараз пры ўладзе, якія як бы стваралі ўвесь клімат нашага сённяшняга жыцця, але і тыя людзі, якія знаходзіліся з другога боку, у тым, што называлася апазіцыяй», —
выказаўся Уладзімір Някляеў у інтэрв'ю DW Беларусь.
Някляеў лічыць, што ў дзеяннях з абодвух бакоў было «вельмі шмат падобнага»:
«Гэтае падабенства заключалася ў тым, што перш за ўсё наперадзе ўсіх астатніх інтарэсаў ставіліся нейкія асабістыя. Ну, можа быць, партыйныя, калі чалавек у партыі. Можа, яшчэ нейкія. Але пытанне Айчыны, клопат пра яе былі недастатковымі для таго, каб мы маглі захаваць яе такой, пра якую марылі».
Нягледзячы ні на што, Някляеў заклікае нас верыць у лепшае:
«Знішчэнне Беларусі пачалося не сёння. Знішчалі нас ужо дзясяткі разоў. Усё, здавалася, каменя на камяні нямашака. Раскідалі ўсё. Лясы нашы высеклі, палі нашы папалілі.
Нічога такога! Усё адрастае, вырастае, красуе. Не знікае мова, не знікае інтэлект народа гэтага, розум гэтага народу, душа гэтага народу. І б'ецца і б'ецца на той зямлі беларускае сэрца. І так і будзе!»
Някляеў назваў тры гістарычныя памылкі Беларусі
Някляеў адзначае народзіны выхадам новай кнігі
Някляеў: Я пішу дзеля таго, каб не звар’яцець…
Уладзімір Някляеў. Вайна, якой няма. Паэма