Литература22

Уладзімір Някляеў. Вайна, якой няма. Паэма

Уладзімір Някляеў да свайго дня нараджэння паэму і апублікаваў у сябе ў Фэйсбуку.

1

Сонца над Токіа. А над Нью-Ёркам агні.
Каваю пахне Парыж. А Стамбул пахлавою.
Ціха плывуць над зямлёю
Апошнія мірныя дні
Перад апошняй сусветнай вайною.

Марш Мендэльсона ў палацы Манака гучыць,
Правіцца баль, на вяселлі гуляе паўсвета,
Соладка п’ецца віно,
але ўсё-ткі на вуснах гарчыць
Перад апошняй вайною апошняе лета.

У Ватыкане моліцца Папа за мір,
У Аль-Хараме малітвы над храмам, як ветразі,
Ніл працякае, як вечна ён цёк, праз Каір — 
Ды ўжо паціху вада чырванее пры беразе.

Ціша над Крэвам, дзе лес поўны спелых суніц,
Але ўзгулі бамбавозы над замкам над Крэўскім —
І асыпаюцца ягады, падаюць кнігі з паліц:
Дантэ з Шэкспірам і Ніцшэ з Ф.М.Дастаеўскім.

Колькі прарокаў! І ўсе — пра канец. Пра сыход.
Піфія ў Дэльфах. Ісая і Аўдзій. І Ванга.
Вось і танцуе Дэтройт свой апошні факстрот,
І Аргенціна танцуе апошняе танга.

Бліскае срэбрам на рынку Пусана луска,
Заўтра ўжо сейнеры выйсці не з могуць на ловы,
Новы «Лятучы галандзец» — крэйсер «Масква»
Сёння ўваходзіць ва Ўсходняе мора…

Сталёва
Бліскаюць лодкі падводныя там, дзе кіты
Шляхам адвечным плывуць, дзе гарэзяць дэльфіны…
Піфія з Дэльфаў! Прарочыла гэта не ты!
І не Ісая прарочыў
Кроў Украіны!

Можна прарочыць такое, калі звар’яцець,
І калі ўбачыць, ступіўшы за ўсе небасхілы,
Як перад смерцю ўкраінскай красуецца руская смерць
Каля магілы.

На піраміды Егіпта цярушыцца вечнасці пыл.
Сцёрта чытаецца надпіс на фіўскіх грабніцах:
«Жні, што пасееў!» — і ўзносяцца прахам з магіл
Дзеці і ўнукі, якім ужо не нарадзіцца.

А ў рэстаранах, у барах і пабах, ва ўсіх кабарэ,
Дзе куртызанка Еўропа спявае і грае,
Break. Перапынак. Бо жах куртызанку бярэ:
Божая Маці ў яе на руках памірае.

2

Быў просты шлях. Я рушыў наўскасяк.
Да надпісу на бронзавай скрыжалі:
«Шляхі жыцця і смерці аніяк
Не супадаюць. Але тут супалі».

«Дзе гэта тут?..»
Быў надпіс: «На судзе».
Ён сам з’явіўся з неадкуль. З-пад спуду.
Ён плыў па бронзе, быцца па вадзе.
«А дзе той суд?»
І надпіс быў: «Паўсюду».

Палі палалі за маёй спіной,
Гарэлі гарады перада мною,
Усё наўкол мяне было вайной,
Апроч вайны, што не была вайною.

3

Шлях ад Дабра да Зла
Паклаўся недарма.
Па ім яна прыйшла:
Вайна, якой няма.

З абодвух-двух бакоў
Забітыя сыны
І плач сірот і ўдоў,
Але няма вайны.

Няма людскіх пакут,
Крыві, што як вада…
Але ёсць Божы суд,
Калі няма суда.

4

Вінаваты, прыйшоў я на суд,
Сеў адзін на судовую лаву.
«Тут занята, — сказалі мне. — Тут
Судзяць Пыху, Гардэчу і Славу».

«Славу судзяць? За што?..» 

«Спакушала
Ваяроў і тыранаў яна.
Пасялілася ў свеце здаўна
І крывавіла меч Ганібала,
Тамерлана і Кіра мячы,
Прымушала галовы сячы,
Чым іх болей — тым большая слава
Паўставала жахліва, крывава
За Атылам, Мурадам, Вардой,
Поўных пыхі і поўных гардэчы,
Што прайшлі са сваёю ардой,
Быццам смерч, па шляхах чалавечых,
Што спяшалі ў крыві па калена,
Пасяваючы попел і тлен,
Ад сцен Рыма да сцен Карфагена,
Каб руінамі стаў Карфаген!»

5

Я жыву, бо я жыць прывык.
Нават мёртвыя хочуць жыць.

Ды сядзіць ува мне, як цвік,
Непрадыхна, бы ў горле косць:

Чым такімі быць, як мы ёсць,
Можа, лепей зусім не быць?

6

Дымны смерч на зямлёй усклубіўся.
Ён узнёс да нябёс Карфаген.
На калені я ўпаў. Памаліўся.
Перад смерчам падняўся з кален.

Пацямнела яго палавіна,
Прасвятлела другая — паміж
У чырвоным узнікла жанчына,
На грудзях абдымаючы крыж.

Я зірнуў ёй у твар. Што за рысы!
Ад анёла і ад сатаны!
Што за вочы ў яе! Як у рысі!
І спажыву шукалі яны.

«Ты чаму пакарала нявінных? —
Я спытаўся. — Ты смерць? Ты вайна?»
«Пакараецца ўсё, што павінна
Пакарацца!» — сказала яна.

І ў вачах яе вузка-рысіных
Палыхнула! Мяне апякло!
І сказала яна: «Я Расія.
Я — што будзе. І я — што было.

Я ў канцы векавечнага шляху
І ў пачатку. Як смерць у жыцці.
Ну ўцячы ад мяне, не сыйсці
Ані зверу, ні рыбе, ні птаху!

Аніколі — ні ўдзень і ні ўночы,
Анікому — дакуль ён жыве,
З майго шляху нікуды не збочыць,
Ці ляціць ён, ці йдзе, ці плыве!»

7

Быў дзень, як ноч, і ноч была, як дзень.
Я заблукаў. І Украіны цень
Паўстаў перада мною і за мной,
І па баках — Тарасавай гарой.

Той цень сказаў, прамовіла гара:
«Ці любіш ты мяне, ці ненавідзеш,
Куды ні йдзеш ты — прыйдзеш да Дняпра.
Куды ні збочыш — да Ўкраіны прыйдзеш.

Як дзень да ночы — і як ноч да дня».
Я стаў перад гарою: «Украіна!
«Калі мы нават крэўная радня —
Не тут мой Днепр. Не тут мая Айчына».

І неба над Дняпром абрынуў гром:
«Дзе б ні была рака тваёй Айчыны,
З дабром прыйшоў ты — вернешся з дабром,
Прыйшоў са злом — назад няма сцяжыны».

«А калі я паміж дабра і зла?»
І рэхам грому ўчуў я: «Летуценні…»
І кругам мне дарога пралягла — 
Вакол гары цераз чатыры цені.

8

З ценю чацвёртага выйшаў і сеў на паром.
Плыў па Дняпры, а пасля яшчэ плыў за Дняпром.
Там, дзе пралегла мяжа паміж злом і дабром,
Хата мая. Мой бацькоўскі. Мой дзедаўскі дом.

Там я вярнуўся дахаты. А хата гарыць.
Трое братоў на падворку. І першы крычыць:
«Ці да Масквы нам туліцца і ласціцца — ці нам не быць!»
Ласціцца дрэва да полымя. Хата гарыць.

Жыта за хатай агонь накрывае. І сад…
«Косы і вілы вастрыце!» — крычыць трэці брат.
Сталі браты мае косы і вілы вастрыць.
Востраць і востраць. А хата гарыць і гарыць.

Брат мой другі, што маўчаў, як на камені крыж,
Кінуўся паміж братамі і мною, паміж
Злом і дабром, цераз Кіеў, Маскву і Арду,
Вёдры схапіў і пабег скрозь агонь па ваду…

9

Пралятае апалены вецер
Цераз Крэва, Ашмяны, Смаргонь…
Мая хата стаіць ва ўсім свеце —
Ва ўсім свеце палае агонь.

Як зямля гэты свет яшчэ носіць?
Як трывае ягоны цяжар?
Не касцы поле жытняе косяць —
Поле жытняе косіць пажар.

Косіць неба маланкамі Божа,
І чытаюцца знакі Яго:
«Той, хто выжыве, той пераможа!»

…Але хто
пераможа
каго?

10

Сонца згасае — і цемра ўкрывае Карпаты
Саванам чорным. Над ім — памінальныя зоркі.
Разам спачылі пад імі ахвяры і каты,
Прахам і попелам сталі і эльфы, і оркі.

Вечнасць над імі толькі здавалася вечнай,
Сшытай каметамі, шляхам рассыпанай Млечным,
Небам, якое з бяздоння ў бяздонне плыве…
Вечнасць
Сама
Не жыве.

Сэнс яе страчаны, не разгадная мэта —
І на пагоркі Карпатаў з вяршыняў Тыбета,
Потым туды, дзе Сахара, і дзе Калыма,
Хваляй апошняй цячэ перасохлая Лета —
Вечнасці болей няма.

1-9.07.2022

Комментарии2

  • Ахранеушы
    12.07.2022
    Сказана ж было, мiр - гэта вайна. Атрымайце
  • Максим Дизайнер
    13.07.2022
    Беларусь, которой няма уже 22 год

«Великий абсолютно человек». Коля Лукашенко рассказал, что для него отец и в чем его оппозиционность53

«Великий абсолютно человек». Коля Лукашенко рассказал, что для него отец и в чем его оппозиционность

Все новости →
Все новости

Отца, который отсудил двоих детей у жены и вернулся из Бельгии в Беларусь, судят за изнасилование несовершеннолетних1

Агенты ГРУ Мишкин и Чепига, которые отравили Скрипалей в Солсбери, занимаются вербовкой людей для организации диверсий в Европе4

В Вооруженных силах заявили, что разработали аналог Starlink для белорусской армии13

92-летняя женщина каждую неделю обедает в замке уже 37 лет

Бизнесмена из Гомеля судят по обвинению в государственной измене и оскорблении Лукашенко

Зеленский: Перемирие возможно, если Украину пригласят в НАТО7

Полиция снова разогнала митинг в центре Тбилиси

Что мир думает о войне в Украине сейчас? Карта позиций стран1

Что известно о белорусе Викторе Павелке, которого в Польше подозревают в организации нападений на российских оппозиционеров?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Великий абсолютно человек». Коля Лукашенко рассказал, что для него отец и в чем его оппозиционность53

«Великий абсолютно человек». Коля Лукашенко рассказал, что для него отец и в чем его оппозиционность

Главное
Все новости →