У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка — Pole Kvetak

Гандлёвую сетку Pole Kvetak стаў развіваць Аршанскі льнокамбінат. У ёй ёсць ужо дзве крамы: у Светлагорску і Ваўкавыску, і гэта толькі пачатак.

28.11.2024 / 22:08

Фота: Аршанскі льнокамбінат

Як высветліла выданне Office Life, да канца снежня гандлёвая сетка плануе адкрыць яшчэ пяць сваіх крам — у Лідзе, Слуцку, Кобрыне і Салігорску. А ўжо ў суботу, 30 лістапада, адкрыецца крама ў Калінкавічах.

Да канца 2025 года пад брэндам Pole Kvetak запрацуюць яшчэ 15 крам у Беларусі. Рынак суседніх краін тут пакуль не разглядаюць.

У Аршанскага льнокамбіната ўжо ёсць больш за 40 крам у Беларусі і 6 у Расіі пад іншымі брэндамі. Ад іншых крам Аршанскага льнокамбіната Pole Kvetak адрозніваюцца фірмовым стылем, дызайнам і падыходамі да афармлення залаў.

У крамах будуць тавары вытворчасці Аршанскага льнокамбіната і Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб'яднання пад брэндам «Блакіт».

Чыноўнікі патрабуюць пачысціць крамы ад непажаданых кніг

У краме заўважылі беларускіх ракаў амаль за 90 рублёў. Чаму яны такія дарагія?

Стала вядома, каму адышла частка «Вострава чысціні»

Nashaniva.com