Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі
Мікалай Юшчанка трымаў уласную краму ў Гомелі. Яму пагражае да 19 гадоў калоніі.
30.11.2024 / 09:00
Мікалай Юшчанка. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»
Гамяльчук Мікалай Юшчанка доўгі час мае ўласны бізнэс. Ягоная фірма прадае гаспадарчыя тавары ды ўпакоўку.
Суд над Мікалаем пачнецца 12 снежня 2024 года ў Гомельскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах — «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).
Мужчыну пагражае да 19 гадоў калоніі.
Судзіць яго будзе Вадзім Бобыраў. Ён, напрыклад, нядаўна прысудзіў да вялікіх тэрмінаў за «здраду дзяржаве» сям'ю Прохаравых. Агулам Бобыраў асудзіў па палітычных крымінальных справах больш за 20 чалавек.
Вадзім Бобыраў. Фота з сайта zubr.cc
Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?