БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

Raiffeisenbank закрыў здзелку па продажы Прыёрбанка

30.11.2024 / 18:31

Nashaniva.com

Група Raiffeisen Bank International AG (RBI) 29 лістапада закрыла здзелку па продажы ААТ «Прыёрбанк» інвестару з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) Soven 1 Holding Limited, вынікае з паведамлення на сайце RBI.

Фота: Office Life

Адзначаецца, што пра здзелку было абвешчана ў лютым гэтага года, пагадненне падпісалі ў верасні.

«Гэта важны крок у рамках нашага імкнення знізіць рызыкі прысутнасці ва Усходняй Еўропе, — заявіў кіраўнік RBI Ёхан Штробль. — У той жа час мы ўдзячныя нашым калегам з Прыёрбанка за іх адданасць справе на працягу ўсяго працэсу продажу і за выдатнае абслугоўванне нашых кліентаў у Беларусі з 2003 года».

Чытайце таксама:

Прыёрбанк абнавіў лагатып

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Raiffeisen застанецца банкам-карэспандэнтам Прыёрбанка пасля продажу

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank сур'ёзна нарасціў прыбытак у Беларусі

За якую суму Raiffesen можа прадаць Прыёрбанк інвестару з ААЭ

Raiffeisen Bank прадае сваю маёмасць арабам і сыходзіць з Беларусі

Каментары да артыкула