Беларуса будуць судзіць за нож для грыбоў
Мужчына збіраўся ў лес у грыбы і загадзя паклаў у заплечнік нож. Але пасля адмовіўся ад сваёй задумы і пайшоў з заплечнікам у метро, дзе яго затрымалі за незаконнае нашэнне і перавозку халоднай зброі, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
02.12.2024 / 16:23
Недарэчная сітуацыя адбылася на станцыі мінскага метро «Інстытут культуры» падчас праверкі асабістых рэчаў жыхара Мінскага раёна. У мужчыны ў заплечніку аказаўся самаробны нож.
Пасажыр прызнаўся, што планаваў пайсці ў грыбы, таму паклаў нож у торбу. Потым у яго змяніліся планы і мужчына паехаў у Мінск, а пра нож забыўся.
Судовыя эксперты праверылі небяспечны прадмет на трываласць і траўмабяспеку і прыйшлі да высновы, што ён з'яўляецца клінковай халоднай зброяй колюча-рэжучага дзеяння.
За незаконнае нашэнне і перавозку зброі мужчыну будуць судзіць.
У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм