Грамадства11

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх

Медыя пісалі пра яго як пра чалавека з цяжкім лёсам. Цяпер Яўгена судзяць па вельмі дзіўнай крымінальнай справе — па не самых лёгкіх частках артыкулаў «згвалтаванне» і «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару».

Яўген К. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Яўгену К. 61 год. Ён родам з Расіі, але мае грамадзянства Беларусі. Яго гісторыю распавядалі некалькі гадоў таму розныя медыя. Мужчына жыў у Бельгіі, але ў 2016 годзе развёўся з жонкай, адсудзіў у яе дзяцей і вярнуўся ў Беларусь. У Яўгена двое дзяцей — паўналетняя дачка і непаўналетні сын.

Па звестках праекта Digital intelligence team, гісторыю мужчына не выдумаў — ён сапраўды раней жыў у Бельгіі, там жа нарадзіліся і ягоныя дзеці. Праўда, дакладна невядома, калі вярнуўся сам мужчына.

Ён распавядаў медыя, што ягоная жонка пра дзяцей зусім не клапацілася і не плаціла аліментаў, а звароты ў суд нічога не давалі.

Праз год пасля вяртання Яўгену далі кватэру па льготным крэдыце, пагасіць яго ён мусіў у 2035 годзе. У 2019 годзе мужчына ўзяў у крэдыт на 12 гадоў Lada Largus і пайшоў працаваць у таксі.

Фота аўтамабіля К. — з артыкула пра сям'ю К.

У выніку ён аказаўся ў незайздроснай сітуацыі — захварэў і не мог працаваць ды плаціць па крэдытах. Яўген распавядаў, што за даўгі ў яго канфіскуюць машыну і апісалі маёмасць у доме. Насустрач сям'і пайшоў толькі банк, які даваў крэдыт на жытло і даў адтэрміноўку.

Невядома, як сапраўды жыла сям'я. Напрыклад, у міліцэйскіх рапартах ёсць інфармацыя пра тое, што дачка Яўгена сыходзіла з дому.

Адметна, што дзеці мужчыны ў нейкі момант выдалілі яго з сяброў у сацсетках.

Фота бытавых умоваў сям'і — з артыкула пра сям'ю К.

Што здарылася далей — невядома. К. знік з усіх сацсетак і тэлеграма пасля 30 сакавіка 2024 года. Да гэтага ён у асноўным шукаў інфармацыю, як зарабіць грошы.

У пачатку снежня 2024 года яго пачынаюць судзіць. Першыя два артыкулы страшныя:

  • «згвалтаванне, здзейсненае або асобай, якая раней здзейсніла дзеянні, прадугледжаныя артыкулам 167 КК або згвалтаванне непаўналетняй» (ч. 2 арт. 166 КК),
  • «дзеянні сэксуальнага характару, здзейсненыя насуперак жаданню пацярпелага з прымяненнем гвалту ці пагрозай яго прымянення альбо з выкарыстаннем бездапаможнага стану пацярпелага паўторна або ў дачыненні да непаўналетняга» (ч. 2 арт. 167 КК),
  • «незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» (ч. 2 арт. 295 КК).

Апошні артыкул можа тлумачыцца проста — Яўген займаўся скарбашукальніцтвам. Па двух астатніх нічога не ясна. Пра справу не пісалі ні сілавікі, ні незалежныя медыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Mafkees
    30.11.2024
    не плаціла аліментаў, а звароты ў суд нічога не давалі.....
    Чушь детектед! В Бельгии такое не возможно,если супруг отказывается платить,то вместо него платит государственная контора,которая потом,в свою очередь,разбирается с неплательщиком.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць