У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу

Абодва асуджаныя звязваюцца з Польшчай, і выпуск фільма пра іх відавочна сведчыць пра жаданне лукашыстаў працягваць гуляць на польскім кірунку. 

03.12.2024 / 22:44

Дзмітрый Пазнякоў

Пазнякоў працаваў намеснікам ваеннага каменданта Брэсцкай ваеннай камендатуры, а таксама выкладаў на ваенным факультэце БДУ. Як сцвярджаецца, падчас паездкі ў Польшчу ён быў завербаваны тамтэйшымі спецслужбамі. Выконваў іх заданні, перадаваў дакументы. Сустракаўся з польскімі спецслужбістамі падчас выездаў на сямейны адпачынак за мяжу. У выніку атрымаў ад палякаў каля $60 тысяч.

Калі Пазнякоў вырашыў канчаткова з’ехаць з Беларусі, папрасіў грошы на арганізацыю пераезду. Яму адправілі па пошце мяккую цацку, у якой былі зашытыя шэсць тысяч даляраў. Гэта зрабіў якраз Томаш Бяроза — грамадзянін Польшчы, які жыў у Беларусі і працаваў на польскія спецслужбы.

У выніку былі арыштаваныя абодва. Бяроза атрымаў 14 гадоў за шпіянаж. Пазнякову далі за здраду дзяржаве 19 гадоў.

Апроч таго, паказалі грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага, які жыў у Гродна і нібыта быў кантрабандыстам. Ён таксама асуджаны за шпіянаж. Відаць, Беларусь хоча ад Польшчы што-небудзь у абмен на яго.

Андрэй Пачобут застаецца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі

МЗС Польшчы адрэагаваў на хваласпевы польскага акцёра на адрас лукашэнкаўскай Беларусі

«Лукашэнка — маньяк улады, палітычны звер» — былы амбасадар Польшчы

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Nashaniva.com