На будоўлі ў Польшчы загінуў беларускі рабочы
У польскіх Тыхах, што ў Сілезскім ваяводстве, загінуў 37-гадовы рабочы-беларус. На мужчыну ўпала пліта апалубкі, якая сарвалася з пад'ёмнага крана, паведамляе Most.
04.12.2024 / 21:47
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Трагедыя адбылася ў сераду, 4 снежня, на будпляцоўцы па вул. Жорскай. Мужчына працаваў на гэтым аб'екце.
На месца прыбылі ратавальнікі, але пацярпелы загінуў на месцы. Гарадскія рэсурсы паведамілі, што гэта грамадзянін Беларусі.
Паліцыя праводзіць следства пад наглядам пракуратуры. Акрамя таго, пра здарэнне паведамілі нацыянальнай інспекцыі працы.
Вынеслі прысуд вінаватаму ў выбуху на Светлагорскім ЦКК
У Лагойскім раёне два чалавекі атруціліся чадным газам
Пад Навагрудкам падчас рамонту абвалілася сцяна кароўніка — загінуў мужчына
Студэнтам, якога на могілках забіла дрэвам, аказаўся 17-гадовы салігорскі хакеіст