Перад другім турам у Румыніі цалкам адмянілі выбары. Прэзідэнцкая кампанія пачнецца наноў

Рашэнне было прынята падчас датэрміновага галасавання ў другім туры. Яно не можа быць абскарджанае і з'яўляецца канчатковым.

06.12.2024 / 16:30

Кэлін Джарджэску. Фота: AP Photo/Vadim Ghirda

Пераможцам у першым туры галасавання стаў незалежны кандыдат Кэлін Джарджэску (22,94%), у другі тур выйшла таксама Алена Ласконі (19,17%). Трэцяе месца падчас першага туру заняў цяперашні прэм'ер-міністр Румыніі Марчэл Чалаку (19,14%).

Другі тур павінен быў адбыцца 8 снежня, і на ім ужо ішло папярэдняе галасаванне. Але рашэнне Канстытуцыйнага суда гэты працэс спыняе.

«У адпаведнасці з арт. 146, пункт f) Канстытуцыі, анулюецца ўвесь выбарчы працэс па выбарах прэзідэнта Румыніі, праведзены на падставе пастановы ўрада № 756/2024 аб устанаўленні даты выбараў Прэзідэнта Румыніі ў 2024 годзе», — гаворыцца ў рашэнні суда.

«Выбарчы працэс па выбарах прэзідэнта Румыніі будзе адноўлены ў поўным аб'ёме, а ўрад вызначыць новую дату выбараў прэзідэнта Румыніі, а таксама новую каляндарную праграму для правядзення неабходных дзеянняў», — паведаміў Канстытуцыйны суд.

Суддзі Канстытуцыйнага суда прынялі гэтае рашэнне пасля тэрміновай сустрэчы ў пятніцу для кансультацый, у кантэксце таго, што ў яго паступіла вялікая колькасць новых запытаў аб адмене прэзідэнцкіх выбараў. 

4 снежня румынскія спецслужбы апублікавалі дакументы, у якіх было заяўлена, што на карысць кандыдата Кэліна Джарджэску маглі весці агітацыю 25 тысяч бот-акаўнтаў у тыктоку. Спецслужбы звязваюць гэтую агітацыю з Масквой. Менавіта яе ўмяшальніцтва, якое паўплывала на вынікі выбараў, і стала прычынай іх адмены.

Джарджэску ставіў пад сумнеў сяброўства Румыніі ў НАТА і крытыкаваў дапамогу Украіне.

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

У Румыніі партыя прэм'ер-міністра перамагае на парламенцкіх выбарах

У Румыніі праходзяць парламенцкія выбары. Ёсць пабойванні, што прарасійскія сілы могуць займець поспех

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Выбары ў Румыніі: у першым туры лідзіруе кандыдат, які крытыкаваў NATO і дапамогу Украіне

Nashaniva.com