ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Апошняе відэа з затрыманым, дзе быў бачны ягоны твар, выйшла на канал ГУБАЗіКа 30 кастрычніка 2024 года. Але сілавікі не здолелі абысціся без кантэнту з прыніжэннем затрыманых беларусаў.

07.12.2024 / 13:53

Скрыншот з апошняга відэа ГУБАЗіК

У апошнія два дні ГУБАЗіК адкрыў для сябе новы фармат кантэту з прыніжэннем затрыманых. Цяпер яны не паказваюць твар чалавека, а падстаўляюць відэашэраг пад запісанае аўдыя з голасам затрыманых.

Гэта сведчыць пра тое, што яны ўсё ж запісваюць відэа з затрыманымі, але не выкладаюць іх.

Нагадаем, 30 кастрычніка 2024 года ў тэлеграм-канале «Графач», блізкім да міністра інфармацыі Марата Маркава, выйшаў заклік болей не публікаваць «пакаяльныя відэа»: «Ёсць меркаванне, што яны ўжо выканалі сваю ролю. … Эфект ужо дасягнуты, і далейшы прыём нават самых карысных лекаў можа мець пабочкі».

Пасля гэтага, выглядае, губазікаўцам загадалі адмовіцца ад ранейшай рэпрэсіўнай практыкі. На працягу месяца сілавікі прыслухоўваліся да падказкі, а цяпер знайшлі спосаб фармальна абысці яе.

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі: гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі

Nashaniva.com