Меркаванні77

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

Апошняе відэа з затрыманым у каналах ГУБАЗіК выйшла 30 кастрычніка. У гэты ж дзень у тэлеграм-канале «Графач», блізкім да міністра інфармацыі Марата Маркава, выйшаў заклік іх болей не публікаваць.

Калаж «Нашай Нівы»

Паток відэа з затрыманымі ад беларускіх сілавікоў не спыняўся з 2020 года. Такога перапынку, здаецца, не было ніколі.

Пра тое, што надышоў час «адмяняць» прымусовыя відэа, 30 кастрычніка напісаў канал «Графач», аўтарства якога прыпісваюць Марату Маркаву. Тады ж быў апублікаваны велізарны допіс пра тое, што штрафаваць людзей за падпіскі — гэта глупства, якое прыводзіць да таго, што людзі выязджаюць за мяжу.

Скрыншот з канала «Графач»

Праўда, падобна, што на рэальных рэпрэсіях новаўвядзенне адбілася мала. З 30 кастрычніка да сёння стала вядома пра аблавы ГУБАЗіК на прадпрыемствах, а таксама пра аблаву КДБ супраць соцень беларусаў.

Падобна, губазікаўцам загадалі зрабіць рэпрэсіі менш бачнымі перад выбарамі. І гэта можа быць як дрэнным, гэтак і добрым знакам.

Калі рэпрэсіі не спыняцца, то заўважыць іх як беларусам, гэтак і міжнароднай супольнасці, будзе складаней. А рэпрэсіі могуць толькі ўзмацніцца перад выбарамі.

Калі гэта знак змякчэння рэпрэсіяў, то, магчыма, рэжым хоча зноўку гуляць у лібералізацыю перад выбарамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • FF
    07.11.2024
    Аднойчы немцы ладзілі чарговую «антыпартызанскую» аперацыю на Палессі. У двукоссі, бо сярод забітых партызан у такіх аперацыях было мінімум. Вось і гэтым разам расстрэльвалі ўсіх сустрэчных мужчын і хлопцаў. Узялі з сабой прапагандыста. Дык той занатаваў, што пры такіх захадах цяжка стварыць у цывільных добры імідж нямецкай арміі
  • Народ
    07.11.2024
    Перад так званымі выбарамі захацелася пагуляцца ў добрых паліцэйскіх, каб людзі пачалі думаць што ўсё нармальна і так званыя выбары прайшлі спакойна.
    Гэта ненармальна, што так вынішчаюць і выдаўліваюць народ з краіны!
    Мянты, таракан, як бы вы не пыжыліся, народ ні любіць, ні выбіраць вас ня будзе! Ваша месца на лавы суда! У лепшым выпадку.
  • Твоя тень
    07.11.2024
    Игорь Тур, мы всё знаем ;-)

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць