Паўстанцы прызначылі ўзнагароду ў $10 млн за інфармацыю пра Башара Асада
Дэпартамент ваенных аперацый паўстанцаў аб'явіў узнагароду $10 млн за інфармацыю, якая дапаможа ў затрыманні прэзідэнта Сірыі Башара Асада, паведамляе іарданскае інфармацыйнае агенцтва Alsaa.
08.12.2024 / 14:01
Фото: AP Photo / Omar Albam
Менш чым за два тыдні паўстанцам удалося ўзяць ключавыя сірыйскія гарады. У ноч на 8 снежня яны занялі Дамаск і аб'явілі аб звяржэнні рэжыму Асада. Сам Башар Асад вылецеў са сталіцы, але неўзабаве яго самалёт знік з радараў. Цяпер не вядома не толькі яго месца знаходжання, але і ці жывы ён наогул.
Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць
Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме
У Дамаску павалілі галоўны помнік дыктатару Хафэзу Асаду
Трамп ацаніў страты Расіі ў 600 тысяч забітых і параненых і заклікаў Пуціна «спыніць вар’яцтва»
Паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск. Урад заявіў пра гатоўнасць перадаць уладу. Дзе Асад, невядома