Колькі зарабляюць у прадзюсарскім цэнтры Ганны Лукашэнкі

У распараджэнні расследавальнікаў «Бюро» з’явіліся даныя пра заработныя платы ключавых супрацоўнікаў «Музычнай медыякампаніі» — прадзюсарскага цэнтра, у якім пасаду генеральнага прадзюсара займае нявестка Аляксандра Лукашэнкі, больш вядомая як аўтарка песень пад псеўданімам Ганна Сялук.

09.12.2024 / 13:58

Андрэй Гузель (трэці злева) і Таццяна Кулакова (другая справа). Крыніца: muzmedia.by / Instagram

Як піша «Бюро», сама Ганна Лукашэнка (Сялук) супрацоўнікам у «Музычнай медыякампаніі» не значыцца і ніякага прыбытку ад яе нібыта і не атрымлівае.

Аднак фірма спраўна пералічае ганарары топ-менеджарам прадакшна — дырэктару Андрэю Гузелю і намесніку дырэктара Таццяне Кулаковай, роднай сястры Ганны Лукашэнкі.

Андрэй Гузель працаваў канцэртным дырэктарам у беларускіх выканаўцаў — Сашы Нэма і Ларысы Грыбалёвай, супрацоўнічаў з Аляксандрам Рыбаком і нават валодаў уласным прадзюсарскім цэнтрам «Гранд м’юзік». 

Цяпер Гузель шукае будучых зорак беларускай эстрады на дзяржпрадпрыемствах.

За гэтую працу ў 2022 годзе Андрэй Гузель атрымаў ад «Музычнай медыякампаніі» прыкладна 31,5 тысячы беларускіх рублёў. 

У 2023 годзе ў прадзюсарскім цэнтры фронт працаў павялічыўся, і заробак Гузеля пачаў расці. Усяго тады прадзюсар атрымаў ад «Музычнай медыякампаніі» крыху больш за 94 тысячы беларускіх рублёў.

@nashaniva Колькі зарабляюць падпявалы? #лукашенко #аннаселук #нашаніва #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #минсксейчас ♬ Crime Scene - Avery Alexander

З месяца ў месяц яго аклады вар’яваліся ад 6162 да 9878 рублёў, у той час як сярэдняя заработная плата ў 2023 годзе па краіне была 1902 рублі.

Таленты ўласнай сястры генеральны прадзюсар Ганна Лукашэнка ацэньвае крыху больш сціпла.

У 2022 годзе Таццяна Кулакова адпрацавала ў «Музычнай медыякампаніі» няпоўных 3 месяцы, за што атрымала трохі больш за 16 тысяч беларускіх рублёў. У 2023 годзе Кулакова зарабіла каля 79,5 тысячы беларускіх рублёў.

З месяца ў месяц яе аклады змяняліся ад 4360 да 9878 рублёў — то бок у сярэднім за месяц яна зарабляла больш, чым сярэднестатыстычны беларус, у 3,5 разу.

Як піша «Бюро», «Музычная медыякампанія» належыць Палацу рэспублікі Упраўлення спраў Лукашэнкі (30%) і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%).

Гэта «АНСЛ прадакшн» запісаная на Андрэя Урублеўскага (95%) — аднаго з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі. Але, імаверна, Урублеўскі выконвае ў «АНСЛ прадакшн» функцыю намінальнага ўладальніка, каб утаіць удзел у кампаніі жонкі свайго патрона.

АНСЛ вельмі нагадвае ініцыялы жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі Дзмітрыя — АНна (па-руску) Сяргееўна Лукашэнка.

Зінаіда Фурор, Наста Краўчанка, Герман Цітоў: хто застаўся на беларускай эстрадзе пасля чыстак?

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

Нявестка Лукашэнкі атрымала ў Расіі дыплом на прэміі «Шансон года — 2024»

Ганна Лукашэнка і Эйсмант расказалі, як пройдзе «Марафон адзінства»

Nashaniva.com