Музыка2727

Зінаіда Фурор, Наста Краўчанка, Герман Цітоў: хто застаўся на беларускай эстрадзе пасля чыстак?

Паглядзелі, дзе выступаюць праўладныя спевакі і ці прадаюцца квіткі на іх. А яшчэ адказваем на любімае пытанне каментатараў «Нашай Нівы»: «Хто ўсе гэтыя людзі?!».

Наста Краўчанка

Зорка Насты Краўчанка заззяла адносна нядаўна. Гэта студэнтка тэалагічнага факультэту БДУ, тэксты песень якой максімальна далёкія ад таго, што выкладаюць тым самым тэолагам. Дзіўны выбар ВНУ дзяўчына і сама не можа растлумачыць: толькі жартуе, што абірала факультэт, з якога будзе блізка бегаць выступаць на канцэрты ў Палац Рэспублікі.

Наста прымала ўдзел у першым сезоне беларускага шоу «Фактар.by» і апынулася ў камандзе Сярогі. Але папулярнай стала пасля таго, як спела песню «Рамонкі» на расійскім шоу «Залятай у трэнды», а потым выклала ў тыктоку некалькі ўрыўкаў выступу. Прыпеў завірусіўся, шмат хто пачаў здымаць відэа пад гэту музыку — а ролікі Анастасіі набралі мільёны праглядаў. Дарэчы, на ютубе ў песні «Рамонкі» 3,2 мільёна праглядаў.

Пасля гэтага пра дзяўчыну згадалі на БТ і запрасілі працаваць вядучай. Цяпер Наста — актыўная ўдзельніца прапагандысцкіх мерапрыемстваў. Яна таксама разам з іншымі ідэалагічна надзейнымі артыстамі спявала песню «Надо!», каб падтрымаць Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года.

Відавочна, што рэжым спрабуе дагрукацца да падлеткавай аўдыторыі праз зорак сацсетак.

Зусім хутка — 20 лістапада — Наста робіць першы сольны канцэрт пад назвай «Гэта я». Які-небудзь ДК — зашкварнае месца для яе аўдыторыі, таму спявачка абрала Prime Hall. Квіткі каштуюць 64—94 рублі. На гэты момант засталося крыху квіткоў на танцпляц.

Герман Цітоў

Апошнім часам Герман Цітоў актыўна спрабуе паўтарыць паспяховы шлях расійскага спевака Шамана, на якога за псеўдапатрыятычныя песні праліўся залаты дождж.

Сёлета Герман выпусціў дзве прапагандысцкія песні, канцэнтрацыя цукру ў якіх вышэй, чым у зефіры ў шакаладзе. Першая з іх выйшла напярэдадні юбілею Лукашэнкі. Пасля спявак вырашыў узяць новы — саюзнадзяржаўны — узровень падхалімства і пачаў прызнавацца ў любові адразу Лукашэнку і Пуціну.

Але ж не відаць, каб такія старанні заўважылі недзе ў высокіх кабінетах. Мабыць, страціўшы надзею, Герман Цітоў пачаў прасіць у падпісчыкаў адзначаць у каментарыях да яго відэа Шамана. Беларус спадзяваўся, што расійскі калега па прапагандзе з энтузіязмам яго падтрымае і пагодзіцца запісаць дуэт.

Нешматлікія прыхільнікі Цітова пачалі пісаць яму кампліменты — і амаль кожнага з іх спевак дадаткова прасіў тэгнуць акаўнт Шамана ў інстаграме. Нехта ўсё ж гэта зрабіў — але зорка расійскай эстрады пакуль ігнаруе такі піск аб дапамозе.

Як бы ні хаміў у каментарыях Герман тым, хто крытыкуе яго творчасць, здаецца, ён і сам разумее, што за чатыры гады страціў фанатаў.

Для свайго канцэрта (першага за 7 гадоў), які адбудзецца 21 лістапада, артыст абраў далёка не самую вялікую пляцоўку сталіцы — дом культуры МАЗ. І нават туды пакуль не здолеў прадаць усе квіткі, цэны якіх далёкія ад цэн квіткоў на канцэрты расійскіх зорак. За сваю творчасць Цітоў просіць усяго 38-69 рублёў. Для параўнання: на спявачку ANNA ASTI, якая ў снежні двойчы збірае «Мінск-Арэну», квіткі каштавалі 141-206 рублёў, але ўжо ўсе распраданыя.

Артысты Моладзевага тэатру эстрады

Не самыя папулярныя зоркі кшталту спевака Шыра ды Аляксандры Гайдук прапісаліся на сцэне Моладзевага тэатру эстрады. Усё ж гэта гарантуе стабільныя заробкі.

Зусім хутка — 22 лістапада — у тэатры тэрмінова (каб замяніць мюзікл «Стрыптыз душы», які павінен быў ісці ў гэты дзень па плане) правядуць музычную прэмію «Эстрадны хіт». Наколькі гэта будзе цікавае мерапрыемства, можна меркаваць па намінацыях: «20 гадоў на сцэне», «Калі прыгожа, тады прыгожа», «і шмат іншых (вельмі нечаканых!)» — пішуць арганізатары. Акрамя згаданых раней зорак, у канцэрце задзейнічаныя Жанэт, ансамбль «Верасы» і Зінаіда Фурор.

Квіткі прадаюцца па 25-38 рублёў, ажыятажу не назіраецца.

Зінаіда Фурор

Зінаіда Фурор — гэтакі айчынны аналаг Веркі Сярдзючкі. Адразу кідаецца ў вочы, як шмат артыст Яўген Ермалковіч скапіраваў у Андрэя Данілкі: ад стылю сваёй гераіні да яе паводзін.

На мужчыну, які скача на абцасах у эпатажнай сукенцы, куды падкладае камічна велізарныя грудзі, спрабавала скардзіцца вядомая даносчыца Вольга Бондарава. Але абламала зубы. Бо трэба ж ведаць, на каго кідаешся.

Па-першае, песні для Зінаіды Фурор піша сама нявестка Лукашэнкі. Па-другое, сам Ермалковіч час ад часу для выхаду на сцэну апранае і мужчынскі касцюм і аддана спявае нейкія прапагандысцкія творы. Напрыклад, дуэтам з Аляксандрай Мелех «Где родился, там и пригодился» — чарговы хіт Сялук, які ў тэорыі павінен заахвочваць людзей не з'язджаць з краіны.

Таксама Ермалковіч з’яўляецца артыстам Моладзевага тэатру. 23 лістапада на яго сцэне адбудзецца кацэртна-гумарыстычная праграма «Юбілярша», галоўная зорка якой якраз Зінаіда Фурор. Дарэчы, ролю яе каханка грае Андрэй Кунец, які прадстаўляў Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні-2006». Вось на гэтую шоу-праграму прададзеныя ўсе квіткі (каштавалі яны 30—45 рублёў).

Каментары27

  • Огонёк
    20.11.2024
    Шоу уродов
  • Абармот
    20.11.2024
    Трансвестит, который поет пропогандисткие песни невестки лукавого - это, конечно, мощно. Что они там про запад гавкали?
  • Ядвига
    20.11.2024
    Герман когда-то был красавчиком, но ,видимо, у лукокорыта все разъедаются до уродства и принимают ужасные формы своего кумира.

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме10

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі павялічылася працягласць жыцця7

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў30

Беларус, якога затрымлівалі падчас пратэстаў у Грузіі, вылецеў у Літву

Сірыя: паўстанне цяпер і на поўдзень ад Дамаска, а сілы Асада пакінулі Пальміру2

Трамп прыляцеў у Парыж

Уэнсдэй вяртаецца: Netflix прэзентавалі першы кадр другога сезона

У Кіраўску на пешаходным пераходзе збілі дзвюх 14-гадовых школьніц3

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю6

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме10

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Галоўнае
Усе навіны →