У Мінску ўзніклі праблемы з інтэрнэтам у абанентаў А1

У Мінску ў часткі абанентаў А1 узніклі праблемы з інтэрнэтам, паведамілі чытачы выдання Blizko.by.

12.12.2024 / 17:24

Мяркуючы па рассылцы, якую атрымліваюць карыстальнікі, сёння ў часткі абанентаў фіксаванай сувязі былі праблемы з інтэрнэтам.

«У Мінску можа назірацца часовае зніжэнне хуткасці доступу, павольная загрузка сайтаў. Спецыялісты кампаніі працуюць над ліквідацыяй праблемы, запланаваныя аднаўленчыя работы ў начны час. Прыносім прабачэнні за магчымыя нязручнасці», — расказалі ў кампаніі.

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Дзіця згубіла гадзіннік з SIM-картай, а хтосьці аформіў на яе «крэдыт», але спаліўся на дробязі

Nashaniva.com