У Рагачове за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі кіраўніцу стаматалагічнага кабінета

11 снежня ў судзе Рагачоўскага раёна судзілі Зою Котаву-Анкорыньш, якую вінавацілі ў распаўсюдзе, вырабе, захаванні, перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Суддзёй была Ірына Зыль, піша «Гомельская вясна».

12.12.2024 / 22:59

Зоя Котава-Анкорыньш

Зоя Котава-Анкорыньш — дырэктарка стаматалагічнага кабінета «Лінія ўсмешкі» ў Рагачове, стаматолаг з 20-гадовым стажам. Яна вядомая многім жыхарам горада як добры адмысловец.

Што канкрэтна стала нагодай для пераследу, пакуль невядома. Таксама праваабаронцы спрабуюць высветліць, які жанчыне быў вынесены прысуд.

З пачатку года больш за 300 чалавек асудзілі за «прапаганду нацызму»

Затрымалі гаспадыню аграсядзібы пад Баранавічамі

Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку, Аляксандраў выязджае на пазітыве. Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-1

Камунальнік замяніў на мінскім даху чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, каб «пажартаваць з апазіцыянераў»

Nashaniva.com