Дадайце палову шклянкі солі падчас мыцця адзення. Эфект вас здзівіць
Каб не выбіраць паміж вялікай колькасцю пральных парашкоў, дасведчаныя гаспадыні выкарыстоўваюць звычайную харчовую соль. Што гэта дае?
17.12.2024 / 00:09
Сёння паліцы магазінаў здзіўляюць разнастайнасцю пральных сродкаў. Вытворцы спаборнічаюць у вынаходніцтве ўсё больш дасканалых формул, якія абяцаюць не толькі ідэальна чыстае адзенне, але і беражлівы догляд за пральнай машынай.
Але адным з простых і эфектыўных дапаможных сродкаў можа стаць звычайная соль.
Соль мы прызвычаіліся выкарыстоўваць на кухні, але, як піша Onet.pl, яна можа прыдацца і ў ванным пакоі. Пажылыя людзі добра пра гэта ведаюць.
Соль выдатна падыходзіць для мыцця нават самых брудных рэчаў. Акрамя гэтага, яна асвяжыць белае адзенне, а каляровае пасля мыцця стане больш насычаным і яркім. Проста дадайце крыху солі ў аддзяленне пральнай машыны для мыйнага сродку.
Соль таксама змякчае ваду, абараняючы пральную машыну ад накіпу, прыбірае непрыемныя пахі, дзейнічаючы як антыбактэрыяльны сродак, і надае рэчам дзіўную мяккасць і свежасць.
Дасведчаныя гаспадыні раяць вар'іраваць колькасць солі ў залежнасці ад загрузкі пральнай машыны. Для невялікіх партый дастаткова адной-дзвюх сталовых лыжак, а калі мыць больш буйныя аб'ёмы, то можна скарыстаць і палову шклянкі. Пачаць лепш з меншай колькасці і паэксперыментаваць, каб пераканацца, што эфект вас задавальняе.
Акрамя таго, мала хто ведае, што соль выдатна спраўляецца з плямамі, якія цяжка вывесці. Для гэтага дастаткова проста насыпаць соль на забруджаныя ўчасткі тканіны або намачыць іх салявым растворам і пакінуць на некалькі гадзін, а затым закінуць у пральную машыну.
Кіньце ў пральную машыну лаўровы ліст. Вы будзеце задаволеныя
Які пральны сродак лепшы: у выглядзе парашку, у капсулах ці вадкі?
Дадайце соду ў пральную машыну — эфект вам спадабаецца
Для чаго выкарыстоўваецца трэці адсек у пральнай машыне? Вы можаце здзівіцца