Прэзідэнт Ірана наклаў вета на закон аб абавязковым нашэнні хіджаба
У Іране разгарэўся канфлікт ва ўрадзе праз закон аб хіджабе. Новы закон, прыняты парламентам, робіць больш жорсткімі патрабаванні да абавязковага нашэння хіджаба для жанчын і прадугледжвае суровыя пакаранні за яго парушэнне. Аднак прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян наклаў вета на гэты закон, баючыся, што ён можа выклікаць новыя грамадскія хваляванні, піша Bild.
16.12.2024 / 17:27
Парасту Ахмадзі дэманстратыўна выступае без хіджаба
Іранскае выданне Hamshari піша, што прэзідэнт перадаў пытанне ў Найвышэйшую раду нацыянальнай бяспекі — галоўны орган, які прымае ключавыя рашэнні ў Іране. Гэты крок можа прывесці да частковай адмены закона.
Новае заканадаўства ўводзіла за ненашэнне хіджаба строгія меры, уключаючы буйныя штрафы, забарону на паездкі за мяжу і канфіскацыю маёмасці, асабліва для вядомых асоб.
Нядаўні інцыдэнт з іранскай спявачкай Парасту Ахмадзі, якая выступіла без хіджаба і апублікавала запіс на ютубе, выклікаў грамадскі рэзананс. Яе разам з удзельнікамі групы арыштавалі за «парушэнне ісламскіх нормаў», аднак неўзабаве адпусцілі. На фоне грамадскага ціску і рознагалоссяў ва ўрадзе прыняцце закона было часова прыпынена.
Нягледзячы на пагрозы пакаранняў, многія жанчыны ў буйных гарадах Ірана працягваюць адкрыта выступаць супраць абавязковага нашэння хіджаба.
У Іране затрымалі спявачку, якая праспявала без хіджаба. Але нечакана яе адпусцілі
У Іране студэнтка распранулася на вуліцы да бялізны ў знак пратэсту супраць хіджаба ВІДЭА
Іранскаму блогеру прысудзілі 12 гадоў турмы за твіт з кропкай
Вярхоўны суд Ірана адмяніў смяротны прысуд папулярнаму рэперу, які падтрымаў пратэсты