Венгрыя дамаглася выключэння патрыярха Кірыла з санкцыйнага пакета Еўрасаюза
Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта расказаў пра выключэнні з 15-га пакета санкцый супраць Расіі.
16.12.2024 / 17:48
Фота: Yegor Aleyev / TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP
Венгрыя дамаглася выключэння з пакета кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла, а таксама Алімпійскага камітэта Расіі і пастаяннага прадстаўніка ў ААН Васілія Нябензі.
Па словах Сіярта, Будапешт падтрымаў увядзенне пакета толькі пасля ўліку ягоных паправак, піша magyarnemzet.hu.
«Санкцыі супраць святароў пазбавілі б нават апошняй надзеі на мір», — заявіў венгерскі міністр.
Паводле яго слоў, Будапешту таксама ўдалося захаваць выключэнне на экспарт нафтапрадуктаў з расійскай сыравіны, неабходны для венгерскай кампаніі MOL.
Венгрыя не ўпершыню лабіруе выключэнні патрыярха Кірыла з санкцыйных спісаў: яна рабіла гэта двойчы ў 2022 годзе. Кірыл вядомы сваёй актыўнай падтрымкай расійскага ўварвання ва Украіну.
У 15-ы пакет санкцый Еўрасаюза трапілі 54 фізічныя асобы і 30 арганізацый з Расіі, Кітая і КНДР, у тым ліку расійскія вайскоўцы, якія датычныя да ўдару па бальніцы Ахматдзет у Кіеве, кіраўніцтва кампаній энергетычнага сектара, а таксама асобы, адказныя за дэпартацыю дзяцей, прапаганду і абыход санкцый.
Былы сакратар патрыярха Маскоўскага: Кірыл лічыць сябе важнейшым за Пуціна
Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету
Кіраўнік РПЦ паабяцаў расіянам вечнае жыццё ў выпадку гібелі ва Украіне і заклікаў маліцца за Пуціна