Украінскае МЗС паведаміла, на якія перамовы і гарантыі Мінск мае права прэтэндаваць

Міністэрства замежных спраў Украіны выказала здзіўленне ў нагоды заявы беларускага МЗС адносна імкнення рэжыму Лукашэнкі прыняць удзел у верагодных «мірных перамовах» адносна вайны ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара МЗС Георгія Ціхага, паведамляе «Еўрапейская праўда».

16.12.2024 / 23:44

Лукашэнка 1 сакавіка 2022 года расказвае, «адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад»

Георгій Ціхі нагадаў, што рэжым Лукашэнкі насуперак Канстытуцыі краіны ў лютым 2022 года стаў саўдзельнікам поўнамаштабнага ўзброенага ўварвання Расіі ва Украіну.

«Расійская Федэрацыя, якая выкарыстала тэрыторыю свайго саюзніка для ўзброенай агрэсіі супраць Украіны, з'яўляецца на сёння адзінай крыніцай рэальных пагроз бяспекі для Беларусі», — дадаў ён.

Прэс-сакратар МЗС адзначыў, што цяпер беларускія чыноўнікі

маюць права прэтэндаваць толькі на «справядлівы разгляд у рамках працэсу па прыцягненні агрэсара і яго паслугачоў» да адказнасці за злачынства агрэсіі.

Напярэдадні намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч заявіў, што Мінск прэтэндуе на «месца за сталом мірных перамоў па Украіне, калі яны пачнуцца» і што Беларусь хоча атрымаць «гарантыі бяспекі».

МЗС Беларусі заявіла, што хоча ўдзельнічаць у мірных перамовах па Украіне і атрымаць гарантыі бяспекі

Прэзідэнт Славакіі Пелегрыні: Украіне прыйдзецца страціць некаторыя тэрыторыі дзеля міру

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць

Ярмак: Для перамоваў з Расіяй патрэбныя гарантыі

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Nashaniva.com