Затрымалі падазраваных у забойстве генерала Кірылава ў Маскве

Затрыманыя двое мужчын, якія маюць дачыненне да забойства генерала-лейтэнанта Ігара Кірылава і яго ад'ютанта, піша 112.

18.12.2024 / 09:00

Іх затрымалі яшчэ ўчора. Падазраваныя ўжо далі паказанні і распавялі следчым пра арганізатараў забойства, паведамляе тэлеграм-канал 112.

Выданне «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу піша, што след падазраваных узялі з месца здарэння, дзе камеры назірання зафіксавалі некалькі падазроных машын. Фактычна забойства было раскрыта па гарачых слядах, адзначыла крыніца «Коммерсанта».

Афіцыйных заяў па справе пакуль няма.

Начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ, генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў і яго памочнік былі забіты выбухам учора ў Маскве. Канал «ВЧК-ОГПУ» дае падрабязнасці і пра асобу генерала, і пра само здарэнне. 

З'явіліся падрабязнасці забойства расійскага генерала ў цэнтры Масквы

Момант падрыву ў Маскве генерала і яго ад'ютанта трапіў на ВІДЭА

Nashaniva.com