Выпусцілі банкаўскія карткі для людзей з аслабленым зрокам
У Беларусі з'явіліся банкаўскія карткі з нанесенымі спецыяльнымі тактыльнымі сімваламі для людзей з аслабленым зрокам. Іх увёў Сбер Банк, піша Myfin.by.
19.12.2024 / 16:13
Тактыльныя сімвалы выкананыя метадам механічнага выціскання. Яны робяць выкарыстанне карткі больш зручным пры працы з прыладамі самаабслугоўвання. Уладальнік карткі можа лёгка вызначыць правільную пазіцыю карткі пры змяшчэнні яе ў банкамат або тэрмінал. Гэта таксама дазваляе хутка знайсці яе ў кашальку ці кішэні.
Лабараторыя СХ-LAB правяла даследаванне сярод розных груп насельніцтва, уключаючы людзей са слабым зрокам і невідушчых людзей. Вынікі паказалі, што такія карткі будуць запатрабаваныя насельніцтвам. Офісы банка таксама абсталяваны банкаматамі з тактыльнай клавіятурай і надпісамі на панэлі для слабавідушчых.
Махляры пішуць беларусам ад імя МТБанка і Альфа банка
Нацбанк увёў ліміты на зняцце наяўных з замежных картак
У Беларусі з'явіліся касавыя апараты, якімі можна кіраваць голасам