Ізраіль нанёс удар па Емене пасля новага пуску ракеты адтуль

Ізраільскія вайсковыя самалёты нанеслі ўдары па некалькіх аб'ектах у Емене, якія знаходзяцца пад кантролем праіранскага руху хусітаў. Прадстаўнік ізраільскіх вайскоўцаў заявіў, што сярод цэляў былі парты Чырвонага мора і энэргетычная інфраструктура ў сталіцы Емэна Сане.

19.12.2024 / 20:30

Еменскія хусіты. Фота ілюстрацыйнае

Падкантрольны хусітам тэлеканал Al Masirah паведаміў пра гібель сямі чалавек у порце Саліф і дваіх — на нафтавым аб'екце Рас Іса, размешчаным у правінцыі Хадэйда. 

За дзве гадзіны да ўдараў ізраільская сістэма СПА перахапіла над цэнтральнай часткай краіны ракету, выпушчаную з тэрыторыі Емена. У Рамат-Гане на ўскраіне Тэль-Авіва былі пашкоджаныя школа і некалькі аўтамабіляў.

Расія вярбуе на вайну супраць Украіны еменскіх хусітаў

Амерыканскія стэлс-бамбавікі нанеслі ўдары па пазіцыях хусітаў у Емене

Расія давала наводкі еменскім хусітам для ўдараў па заходніх суднах у Чырвоным моры

Nashaniva.com