10% беларускіх дзяцей пачынаюць вэйпіць ужо ў пачатковых класах
Прадстаўніца Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Таццяна Проніна ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання расказала пра праблему з курэннем вэйпаў сучаснымі беларускімі школьнікамі. Паводле яе слоў, многія дзеці пачынаюць гэта рабіць яшчэ да чацвёртага класа.
26.12.2024 / 18:08
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Таццяна Проніна адзначыла, што 17 гадоў вывучае спажыванне тытуню і новых прадуктаў — кальянаў, электронных цыгарэт і гэтак далей. За апошні час апыталі 12 тысяч дзяцей па ўсёй краіне, і статыстыка па вэйпах жахае.
«Пачынаюць курыць у пачатковай школе. І 10% пачынаюць гэта рабіць да 4 класа, гэта страшна. […] І гэта дзеці не толькі нейкай пэўнай лакальнай групы, гэта дзеці ўсёй Рэспублікі Беларусь.
Я вам хачу сказаць, што зніжэнне спажывання цыгарэт у 5 разоў за тыя 17 гадоў — гэта цудоўныя даныя. […] Але пры тым, што 5% дзяцей кураць звычайныя цыгарэты, 15% — гэта дзеці з 7-9 класа — кураць электронныя цыгарэты. Гэта значыць уявіце, у тры разы больш вэйпяць, чым кураць звычайныя цыгарэты. І гэта дзеці з 7 класа. У 9 класе курыць кожны пяты. Можаце сабе ўявіць? І асабліва напружвае тое, што […] дзяўчынкі кураць столькі ж, колькі і хлопчыкі. У працэнтных адносінах нават больш».
На пытанне прапагандыста Рыгора Азаронка, што, на яе думку, з гэтым можна зрабіць, адказ Таццяны Пронінай быў лаканічны: «Забараніць».
Памятаеце, Качанава паабяцала забараніць вэйпы? Цяпер яна тлумачыць, чаму ўсё стала
У Беларусі збіраюцца забараніць вэйпы. Ужо рыхтуюць законапраект
У Бярозаўскім раёне аднагадовае дзіця атруцілася вадкасцю для вэйпаў
Колькасць падлеткаў-вэйпераў за пяць гадоў вырасла ў тры разы — НПЦ гігіены
Вучоныя высветлілі, што курэнне электронных цыгарэт памяншае яечкі ў мужчын