Арменія не збіраецца вяртаць пасла ў Мінск

Ерэван не мае намеру вяртаць у Мінск свайго пасла Разміка Хумарана, паведамілі крыніцы армянскай рэдакцыі расійскага выдання Sputnik. Хумаран быў выкліканы ў Арменію для кансультацый яшчэ ў чэрвені 2024 года, і пасля таго ў Беларусь не вяртаўся.

28.12.2024 / 17:16

Размік Хумаран. Фота: Пасольства Арменіі ў Мінску

Напярэдадні прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян публічна паспрачаўся з Аляксандрам Лукашэнкам на пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскагй эканамічнай рады ў Санкт-Пецярбургу.

Арменія абвінавачвае беларускі бок у аказанні дапамогі Азербайджану ў канфлікце вакол Нагорнага Карабаха, і ні сам Пашынян, ні іншыя чыноўнікі адмаўляюцца ездзіць у Беларусь, пакуль у ёй кіруе Лукашэнка.

Знешнепалітычныя ведамствы дзвюх краін у чэрвені нават абмяняліся нотамі, а ў жніўні, пасля чарговага выказвання Лукашэнкі, будынак беларускай амбасады ў Ерэване закідалі памідорамі і бульбай.

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Пашынян: Арменія больш не вернецца ў АДКБ

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

МЗС Беларусі выклікала армянскага дыпламата і паскардзілася на кідальнікаў гародніны і яек

Пасольства Беларусі ў Арменіі закідалі яйкамі і памідорамі ВІДЭА

«Гэта паводзіны дробнага крымінальніка, якога трэба браць за шкірку». Армянскі палітолаг пра Лукашэнку і яго выказванні

Nashaniva.com