Амаль у чатыры разы павялічылі расцэнкі на паслугі аэрапортаў

Шматразовае павышэнне расцэнак на паслугі аэрапортаў і аэранавігацыі прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

28.12.2024 / 19:35

Фота ілюстрацыйнае

Апошні раз тарыфы на паслугі аэрапортаў у краіне павялічвалі ў траўні 2023 года. Тады яны сталі большымі ў 2,5 разы. Па такіх расцэнках выстаўляюць рахункі авіякампаніям і прыватным асобам, якія лётаюць на бізнэс-джэтах.

У плату ўваходзяць у тым ліку паслугі авіядыспетчараў і наземнага абслугоўвання самалётаў. Цяпер цана многіх з гэтых паслуг стане большай.

Напрыклад, забеспячэнне авіяцыйнымі паліўна-змазачнымі матэрыяламі падаражэла з 52 да 203,87 рубля за тону. Аэранавігацыйнае абслугоўванне ў паветранай прасторы — з 44,4 да 172,15 рубля за 100 кіламетраў.

Выраслі ў цане і некаторыя паслугі для пасажыраў. Кошт карыстання аэравакзалам для іх павялічыўся з 4,08 да 16,2 рубля на чалавека. А абслугоўванне пасажыра, які адлятае — з 10,8 да 42,53 рубля.

Новыя тарыфы ўступяць у сілу з 1 студзеня 2025 года.

Анансаваны трэці авіямаршрут у Кітай

Самалёт «Белавія» вярнуўся ў Мінск з-за праблем з рухавіком

Авіякампанія, з якой хацелі зрабіць лаўкост-канкурэнта «Белавія», прадае адразу 5 сваіх самалётаў

«Белавія» патлумачыла, чаму ўчора яе самалёт не даляцеў да Калінінграда

Nashaniva.com