Самая дарагая кватэра ў Мінску за 2024 год — у доме, дзе жыве Наталля Эйсмант
Апартаменты каштавалі $900 тысяч.
30.12.2024 / 09:24
Фота: Maxim Shemetov Pool Photo via AP
Самым дарагім жыллём у Мінску сёлета сталі апартаменты плошчай 153 квадратныя метры па адрасе: Ратамская, 32 у прэстыжным ЖК «Алімпік парк» у мікрараёне Лебядзіны. У гэтым доме, дарэчы, жыве Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі.
Гэтая кватэра каштавала пакупніку $900 тысяч.
Ратамская, 32. Фота: Яндэкс-панарама
На другім месцы апынулася кватэра ў суседнім доме — на Ратамскай, 34 — за $466 тысяч. Яе плошча — 115 квадратных метраў.
Адметна, што для Эйсмант жыллё каштавала значна танней. У 2019 годзе яна купіла сваю кватэру плошчай 108,4 метра за $167 550 — гэта менш за рынкавую цану.
Чытайце: Наталля Эйсмант купіла апартаменты ў «Алімпік Парку» за $167 тысяч
Эйсмант зноў робіць дыктатуру брэндам. Пра яе напісалі цэлую баладу
Чаму Лукашэнка столькі гадоў трымае прэс-сакратаркай Наталлю Эйсмант?
Наталля Эйсмант сабралася пісаць кнігу: Мы павінны пакінуць праўду, бо нашы ворагі таксама напішуць
Эйсмант адрэагавала на публікацыі пра сваю маёмасць: Мы ў іх выйгралі б любы суд