Польшча працягнула для беларусаў атрыманне праязнога дакумента па спрошчанай схеме
Атрымаць польскі праязны дакумент па спрошчанай схеме можна будзе яшчэ паўгода — да 30 чэрвеня 2025 года, піша тэлеграм-канал «Беларусы в Польше».
30.12.2024 / 17:10
Польскі праязны дакумент іншаземца (polski dokument podróży dla cudzoziemca) — гэта пасведчанне ў Польшчы асобы іншаземца, які не мае аналагічных дакументаў, выдадзеных краінай яго паходжання. Дакумент дазваляе, апрача іншага, перасякаць межы Польшчы (выязджаць за мяжу і вяртацца ў краіну).
Спрошчаны парадак выдачы праязных дакументаў для грамадзян Беларусі быў уведзены ў Польшчы пастановай Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў ліпені 2023 года.
Падача заявы па спрошчанай схеме:
- праязны дакумент іншаземца дадуць беларусам з любым часовым дазволам на жыхарства, незалежна ад падстаў яго атрымання;
- такі дакумент цяпер змогуць атрымаць нават тыя грамадзяне Беларусі, у каго наогул няма і не было беларускага пашпарта. У першую чаргу гэта тычыцца беларускіх дзяцей, народжаных ужо ў Польшчы, бацькі якіх не могуць паехаць на радзіму і аформіць ім дакументы;
- беларусаў вызвалілі ад абавязку даказваць, што яны не могуць атрымаць новы пашпарт у Беларусі;
- вызваленне ад аплаты збору за выдачу праязнога дакумента для іншаземца (цяпер ягоны памер складае 350 злотых) — гэтая мера будзе дзейнічаць бестэрмінова аж да яе адмены.
Рада Еўропы заклікала спрасціць візавы рэжым для беларусаў і не патрабаваць апастылі на дакументах