Стала вядома пра арышт былога дырэктара «Беллакта»

49-гадовы Аляксей Грытусеў — яшчэ адзін фігурант «малочнай справы». Ён знаходзіцца за кратамі ўжо больш за год.

03.01.2025 / 13:24

Аляксей Грытусеў на пасадзе гендырэктара «Беллакта» ў 2011 годзе

Ужо больш за год за кратамі знаходзіцца беларуска-расійскі бізнэсмен Аляксей Грытусеў. Большасць частку кар’еры ён займаўся продажамі малочнай прадукцыі. Выглядае, што менавіта гэта і прывяло яго ў следчы ізалятар.

У маладосці Грытусеў працаваў на малочным заводзе ў Камянцы, пасля быў намеснікам генеральнага дырэктара на «Савушкавым».

@nashanivanews год таму арыштавалі былога дырэктара Беллакта Аляксея Грытусева #волковыск #беларусь #мова #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси #белорусы ♬ Crime Scene - Avery Alexander

У 2007-2011 гадах ён кіраваў ваўкавыскім малочным прадпрыемствам «Беллакт».

На некалькі гадоў Грытусеў узначаліў Гродзенскае абласное інвестыцыйнае агенцтва, а пасля вярнуўся ў продаж прадуктаў.

Апошні час перад арыштам ён займаўся бізнэсам у падмаскоўным горадзе Пушкіна, стварыўшы там кампанію «Оптымафуд». Мяркуючы па інфармацыі з сайта прадпрыемства, кампанія прадавала ў Расію малочную прадукцыю з Лепеля, Шчучына, Маладзечна, Барысава і Слуцка.

Калі ў лістападзе 2023 года закруцілася «малочная справа», Грытусеў стаў адным з яе фігурантаў. Па словах суразмоўцаў «Нашай Нівы», гаворка тады вялася пра абвінавачванні ў адкатах ад дылераў за пастаўкі таннай прадукцыі, як гэта было, напрыклад, у «цукровай справе», па якой затрымлівалі дырэктараў цукровых заводаў.

Цяпер Грытусеў знаходзіцца ў СІЗА і чакае суда.

«Цябе б бацька пракляў»: маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Некуды знік дырэктар Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната. Гэта супала з арыштамі па «малочнай» справе 

Затрыманы Ігар Брыло, экс-кіраўнік Мінсельгасхарча і памочнік Лукашэнкі па Віцебскай вобласці 

Nashaniva.com