Прадпрымальная жыхарка Брэста скачвала ў інтэрнэце чужое порна і прадавала як сваё
26-гадовая жанчына з Брэста падтрымлівала зносіны з мужчынамі на сайце знаёмстваў і прапаноўвала ім за грошы даслаць свае інтымныя фота. Але, як выявілася, слала ў выніку не свае, а чужыя.
04.01.2025 / 10:24
Скрыншот з відэа
Чужыя інтымныя фота жанчына пампавала з інтэрнэту і адпраўляла суразмоўцам пад выглядам уласных. Хацела яна за гэта ад 10 да 20 даляраў, якія пераводзіліся на банкаўскую картку.
Справа, аднак, скончылася тым, што ў дачыненні да прадпрымальнай жыхаркі Брэста завялі крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў.
Аршанскага святара, які вазіў дзяцей на расійскія вайсковыя зборы, будуць судзіць за парнаграфію