Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»

Законы ў сферы выбарчага права патрабуюць унясення змяненняў і дапаўненняў, каб на наступных прэзідэнцкіх выбарах абмежаваць удзел выпадковых людзей, заявіў кандыдат у прэзідэнты, дэпутат Алег Гайдукевіч.

08.01.2025 / 10:10

Гайдукевіч у сваім выступленні адзначыў, што ў Беларусі неабходна ўвесці мажарытарную сістэму выбараў дэпутатаў, піша Спутнік.

«Мы павінны быць абаронены ад палітыканаў, ад тых, хто хоча ісці на прэзідэнцкія выбары для таго, каб вырашаць свае асабістыя пытанні», — заявіў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Гайдукевіч.

Выступаючы са сваёй перадвыбарчай праграмай, Гайдукевіч таксама падкрэсліў, што змена выбарчага заканадаўства неабходна для таго, каб выключыць у будучых прэзідэнцкіх кампаніях выпадковых людзей.

«Мы прапануем на заканадаўчым узроўні абмежаваць удзел у выбарах некампетэнтных палітыкаў, здраднікаў, прадстаўнікоў пятай калоны», — сказаў ён.

На агітацыйным плакаце Гайдукевіч зноў паказаў нешта непрыстойнае

Як 2020 год паламаў жыццё Алега Гайдукевіча. Ні сям’і, ні палітычных перспектыў, і толькі той у руцэ

Nashaniva.com